На пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча
У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты.
У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У апошнім слове палітвязень заявіў:
«Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы».
На жаль, Мікалай меў рацыю. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў.
Фонд BYSOL аб’яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму.
Зрабіць данат можна тут (карта/paypal)
УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі інструментамі для ахвяравання праз BYSOL.