Люты. Бахмут.Непаўторны далягляд.(аповед 12)Бахмут ляжаў як на далоні.Дарога, закаваная ў лёд, ішла …

Люты. Бахмут.
Непаўторны далягляд.
(аповед 12)

Бахмут ляжаў як на далоні.

Дарога, закаваная ў лёд, ішла ўніз. Тут пачынаўся прыгарад Бахмута – сяло Хромава. Прыватны сектар. За ім пачыналіся шматпавярховыя жылыя дамы заходняй часткі Бахмута. Там-сям сустракаліся аўтамабілі мясцовых жыхароў – у асноўным расейскага аўтапрома.

Недзе там, унізе, цякла рэчка без назвы. Над ёй невялікі вузкі мост, дзе цяжка размінуцца двум машынам адначасова.

Хмурае неба вісела над горадам. Абапал дарогі ляжаў белы снег з якога тырчала сухое быллё.

Ніколі да гэтага мне не даводзілася бачыць такі далягляд ні на водзін другі вядомы мне горад. Запамінальная і непаўторная прыгажосьць гэтага далягляда цешыла вока кожны раз калі мы пад’язджалі да Бахмута.

(Далягляд на Бахмут з захада, 16 лютага 2023)