sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Стыпендыя Rencontres d’Arles для куратараў фатаграфіі ў Францыі ў 2025 годзе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Rencontres d’Arles – #стыпендыя для куратараў у #Францыя Для каго: #куратары, якія працуюць з візуальным мастацтвам / фатаграфіяй.Калі: 2025. Куратары выставаў, якія займаюцца фатаграфічнымі праектамі, могуць падавацца на стыпендыю Rencontres d’Arles. Абраная куратарская праца будзе праходзіць у 2 этапы: #даследванні і вытворчасць. Афармляць матэрыялы для заяўкі трэба на французскай і англійскай мове, у ідэале – […]

Анлайн- і афлайн-трэнінг Imagine Y у Вільнюсе: як справіцца са стрэсам на працы 25 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Як справіцца са стрэсам на працы?» – анлайн- і афлайн-#трэнінг ад Imagine Y у #Вільнюс, #Літва Калі: 25 кастрычніка ў 18:30Дзе: Цэнтр беларускай культуры (Vilniaus, 20) + анлайн. Адчуваеце, што праца забірае ўсю энергію, а на сям’ю і хобі проста не застаецца сіл? Іна Шукшына – практыкуючы псіхолаг з 10-гадовым вопытам і прафесійны коуч ICU, […]

Беларускі ПЭН прымае заявы на прэмію імя Францішка Аляхновіча за творы пра зняволенне

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Літаратаратурная #прэмія імя Францішка Аляхновіча Для каго: #аўтары і #літаратары. Беларускі ПЭН абвяшчае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні або на тэму зняволення. На разгляд прымаюцца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2023-га па верасень 2024 года. Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча традыцыйна адбудзецца […]

Анлайн-майстар-клас «Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак» 29 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Скетчноўтынг: як рабіць ідэі нагляднымі, калі ты не мастак» – анлайн-#майстар_клас Для каго: #культдзеячы, #творцы, #медыя, #даследчыкі, #актывісты і г.д. Калі: 29 кастрычніка ў 17:00 – 18:00 (па Варшаве). На вебінары атрымаецца:даведацца, што такое скетчноўтынг і ў якіх сферах ён карысны (не толькі для мастакоў)убачыць, як можна перадаць складаныя канцэпцыі з дапамогай простых вобразаўразгледзіць асноўныя […]

Centro Coreográfico Canal аб’яўляе харэаграфічныя рэзідэнцыі ў Мадрыдзе на 2025 год

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Centro Coreográfico Canal Residencies – #праграма харэаграфічных рэзідэнцый у #Мадрыд, #Іспанія Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры Калі: 2025. Запрашаюць на 2 тыпы рэзідэнцый з мэтай стварэння, даследавання і/або распрацоўкі новых харэаграфічных моў. 1⃣ Вытворчая #рэзідэнцыя Працягласць: 4 тыдні – 2 месяцы. Рэзідэнты павінны зрабіць праект працягласцю 60-75 хвілін, які будзе прзентаваны ў цыкле Canal Baila. […]

SUNPLUGGED: Solar Design Lab Skåne ў Швецыі і Партугаліі для дызайнераў і творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

SUNPLUGGED: Solar Design Lab Skåne – дызайн-#лабараторыя ў #Швецыя і #Партугалія Для каго: #дызайнеры, #даследчыкі, #мастакі і інш. #творцы. Калі: 13 – 14 лістапада. Удзельнікі лабараторыі будуць даследаваць і вывучаць, як дызайн звязаны з сонечнай энергіяй, у тым ліку нізкатэхналагічныя рашэнні і сіла сонца для ўстойлівых інавацый. Чакаецца, што лабаранты кінуць выклік традыцыйным парадыгмам і […]

Афлайн-воркшоп у Вільнюсе: «Дыскрымінацыя і стыгма – разуменне і пераадоленне» 23 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Дыскрымінацыя і стыгма: разуменне, выяўленне, пераадоленне» – афлайн-#варкшоп у #Вільнюс, #Літва Калі: 23 кастрычніка ў 16:30. Ініцыятыва «HIV+ Drop» запрашае на воркшоп. Што такое дыскрымінацыя і стыгма, і як яны ўплываюць на нашае грамадства? Якія праявы дыскрымінацыі мы можам не заўважаць у паўсядзённым жыцці? Чаму важна размаўляць на гэтую тэму сёння? Падчас воркшопа вы:Пазнаёміцеся з […]

Free Belarus Center даследуе доступ беларусаў у Польшчы да фінансавых інструментаў і паслуг

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Free Belarus Center даследуе доступ беларусаў_ак, якія знаходзяцца ў Польшчы, да фінансавых інструментаў і паслуг.Мы хочам палепшыць разуменне досведу грамадзян Беларусі, якія былі вымушаны пакінуць краіну і сутыкнуліся з неабходнасцю звяртацца да польскіх банкаў і страхавых кампаній. Вашы адказы дапамогуць нам сабраць і прааналізаваць важную інфармацыю аб даступнасці і зручнасці фінансавых паслуг, каб у далейшым […]

Майстар-клас у Варшаве: кіраванне камандамі больш за 10 чалавек і прыярытэтызацыя задач

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Мадэлі кіравання камандамі больш за 10 чалавек і майстэрства прыярытэтызацыі задач» – #майстар_клас ў #Варшава, #Польшча ад Alliance of Belarusian Business Ladies Калі: 23 кастрычніка ў 18:30 (рэгістрацыя з 18:00).Дзе: Chmielna 98 (Connect Wine & Coffee). На майстар-класе вы атрымаеце практычныя веды, якія можна адразу выкарыстоўваць у працы. Вы даведаецеся пра эфектыўныя мадэлі кіравання камандамі […]

EvoMUSART 2025: Канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, мастацтве і дызайне

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

EvoMUSART – #канферэнцыя па штучным інтэлекце ў музыцы, гуку, мастацтве і дызайне Для каго: #даследчыкі штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах.Калі: 23 – 25 красавіка 2025. EvoMUSART – гэта міждысцыплінарная канферэнцыя, што аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць над прымяненнем штучнага інтэлекту ў творчай і мастацкай сферах. Прапановы павінны датычыцца выкарыстання метадаў штучнага інтэлекту (напрыклад, эвалюцыйных […]