Мэта конкурсу – дапамагчы творцам у падрыхтоўцы прафесійнага пітчу і прэзентацыі сваіх праектаў, дапамагчы з іх рэалізацыяй і аблегчыць адаптацыю да новага культурнага асяроддзя. Праграма прапануе гранты, адукацыйную падтрымку і экспертнае кіраўніцтва ад куратараў.
Арганізатары прапануюць: – дапамогу ў стварэнні прафесійнага пітчу і прэзентацыі для вашых праектаў – садзейнічанне ў рэалізацыі праектаў; – #грант 3000 € – куратарскую падтрымку.