Анлайн-#воркшоп з Марыяй Бяганскай – сертыфікаванай эксперткай па працы каманд у Notion
Калі: 28 лістапада ў 19.30 (па Мінску).
Ад вядзення канспектаў і праектаў да падвядзення вынікаў года з пачуццём кантролю і парадку. Запрашаюць на ўжо другую сустрэчу па Notion.
Вы даведаецеся: – як хаос з нататак і задач арганізаваць у сістэму – як кіраваць праектамі і наладзіць шаблоны пад сябе – як звязваць элементы для зручнай працы.
А таксама атрымаеце гатовыя матэрыялы і шаблоны, каб адразу ж пачаць выкарыстоўваць новыя веды.
Воркшоп правядзе Марыя Бяганская – сертыфікаваная экспертка па Notion, афіцыйная амбасадорка і аўтарка самага буйнога рускамоўнага канала пра Notion на YouTube.