Трэнінгі ад БНМС «РАДА»1⃣ «Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў гр…

Трэнінгі ад БНМС «РАДА»

1⃣ «Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў групавой працы» – афлайн-#трэнінг для кам’юніці-мэнэджараў_ак і лідараў_ак супольнасцяў у #Варшава, #Польшча

Калі: 30 лістапада ў 10:00-18:00.

Трэнінг дапаможа стварыць і ўзмацніць стратэгію развіцця для новых або бягучых кам’юніці, навучыцца мадэраваць групавую працу ўнутры кам’юніці, пазнаёміцца і разабрацца з метадалогіяй Community Canvas.

Арганізатары могуць кампенсаваць кошт праезда да Варшавы з іншых гарадоў Польшы.

Ддл: 26 лістапада.
Падрабязней.

2⃣ «Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў» – #вебінар

Калі: 12 снежня ў 20:00-21:30 (па Мінску).

На вебінары вы даведаецеся, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.

Ддл: 10 снежня.
Падрабязней.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты