Museum of Latin American Art – літаратурная #рэзідэнцыя ў #Аргентына Для каго: #аўтары і #літаратар…

Museum of Latin American Art – літаратурная #рэзідэнцыя ў #Аргентына

Для каго: #аўтары і #літаратары.
Калі: 5 тыдняў у 2025.

Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе запрашае пісьменікаў папрацаваць у Аргентыне. Аўтары атрмаюць магчымасць пазнаёміцца з культурай аргентынскага горада і наведаць культурныя мерапрыемствы. Запланаваны публічныя сустрэчы з рзідэнтамі.

Патрабаванні да аўтараў:
– мець не менш за 3 апублікаваныя кнігі (навуковыя артыкулы і самастойна выдадзеныя работы разглядацца не будуць)
– пажадана, каб у аўтара былі перакладзеныя на іспанскую мову творы (але не абавязкова).

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне
– стыпендыю 500 USD
– страхоўку
– картку, якая дазваляе наведваць выставачныя залы, кіна- і літаратурныя праграмы, а таксама музейныя краму і рэстаран.

Ддл: 13 снежня.
Падаць заяўку.

#літаратура #кнігавыданне #адукацыя