Сёння, як і кожную нядзелю, вернікі беларускага праваслаўнага прыхода ў Вільні сабраліся на Літургію. Любы жадаючы можа далучыцца да яе анлайн па спасылцы. Падтрымаць нас можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). Воскресная служба в беларуском православном приходе а Вильнюсе […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
13 красавіка ў Вільні пройдзе першая устаноўчая асамблея Літоўскага Экзархату Усяленскага патрыярхату
Літаральна праз два дні, у суботу, 13 красавіка, у Вільні пройдзе першая устаноўчая асамблея Літоўскага Экзархату Усяленскага патрыярхату. Простымі словамі — вялікая сустрэча праваслаўных хрысціян Літвы, што належаць да гэтага патрыярхату. На яе запрашаюць усіх жадаючых сяброў прыходаў (прыхаджан беларускай царквы — у тым ліку). Аднак галасаваць на асамблеі зможа толькі прадстаўнік (у нашым прыходзе […]
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні 4 раздзела апостала Паўла да Рымлян
Сёння а 18й гадзіне Біблійныя чытанні – 4 раздзел апостала Паўла да Рымлян. Запрашаем усіх ахвочых!
Рамонт беларускай праваслаўнай царквы ў Вільні працягваецца, патрэбна падтрымка
Беларускі праваслаўны прыход у Вільні знаходзіцца ў сэрцы Старога горада. Побач з месцам, дзе збіраліся паўстанцы напярэдадні 1863 года. (Так-так, мы суседзі са знакамітай «Карчмой 1863»). Адна з умоваў арэнды — рамонт памяшканняў. Зараз будаўнікі працуюць у галоўнай залі, дзе звычайна праходзяць службы. Калі вы рабілі рамонт дома, то памятаеце, як разлічваеш, бывае, на адзін […]
Запрашаем жадаючых спяваць у царкоўным хоры і дзяцей на Вялікдзень у Вільні
Добры дзень, шаноўнае спадарства! Мікалай і я, Вольга, шчыра запрашаем жадаючых спяваць у царкоўным хоры на спеўкі. Кожную пятніцу18 – 19Bokšto g.4 Працягваем рыхтавацца да набажэнстваў нядзелі і рыхтуемся да службы на Вялікдзень. Ёсць ідэя падключыць з простымі песнямі да спеваў дзетак на Вялікдзень. Будзе набажэнства ўначы, традыцыйнае, вялікае00.00 – 2.20 А раніцай 10 – […]
7 красавіка ў Літве пройдзе памінальная малітва і паэтычная імпрэза ў гонар Ларысы Геніюш
У нядзелю 7 красавіка аб 11-й гадзіне запрашаем у беларускі прыход Канстантынопальскага Патрыярхату ў Літве (Bokšto g. 4) на памінальную малітву і паэтычную імпрэзу да гадавіны спачыну Ларысы Геніюш, легендарнай беларускай паэткі, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу. 41 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, расьпятае на […]
Запрашаем на традыцыйныя чацвярговыя Біблійныя чытанні Раздел 4 з паслання да Рымлян
Запрашаем на традыцыйныя чацвярговыя Біблійныя чытанні! Сёння пачынаем чытаць Раздел 4 з паслання апостала Паўла да Рымлян. Сустракаемся у нашым прыходскім доме на Бокшту, 4 а 18-й гадзіне!
Малітва да Госпада пра суцяшэньне і дапамогу ў цяжкасцях
Прапаную сёння звярнуцца да Госпада словамі гэтай малітвы: Хуткае і пэўнае дай суцяшэньне нам – дзецям Тваім, Ісусе, калі душы нашы сумуюць; не адлучайся ад душаў нашых у тузе: не аддаляйся ад думак нашых у жыццёвых цяжкасцях, але заўжды сьпяшайся нам на дапамогу. Будзь з намі, блізка будзь да нас, Усюдыпрысутны; як Ты заўсёды быў […]
Почему христиане празднуют Пасху в разные дни: история иудейского календаря
https://www.facebook.com/groups/3431985900407940/permalink/3612784065661455/ Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні |… **Почему христиане празднуют Пасху в разные дни?** **Иудейская родина христианской Пасхи.** Христианская пасхалия берет свое начало от иудейского календаря. Каким был иудейский календарь? Иудейский…
Сёння а 17-й Вячэрня, заўтра а 10-й Літургія на Bokšto g. 4
Сёння а 17й – Вячэрня. Заўтра а 10-й – Літургія. Bokšto g. 4