Вось-вось пачнецца Літургія Лазаравай Суботы. Глядзіце трансляцыю па спасылцы. Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы). – YouTube Enjoy the videos and music you love, upload original content, and share it all with friends, family, and […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Расклад богаслужэнняў перад Вялікаднем у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Вось якія службы нас чакаюць перад Вялікаднем Нашы прыхаджане стварылі такі прыгожы флаер з раскладам багаслужэнняў перад Вялікаднем. Трымайце, каб усё спланаваць і нічога не прапусціць. Пра час і месца ўсяночнай службы на Вялікдзень хутка паведамім. Нагадваем, трансляцыі набажэнстваў даступныя на нашым канале на YouTube.
Уваскрашэнне Лазара: успамін аднаго з самых знакавых цудаў Хрыста
«Лазар! Ідзі вон» Заўтра мы будзем успамінаць адно з самых і знакавых цудаў Хрыста падчас яго зямнога шляху — уваскрашэнне праведнага Лазара. Лазар, які з сёстрамі Марфай і Марыяй жы ў Віфаніі (прадмесце Іерусаліма), быў любімым сябрам Хрыста. Даведаўшыся пра яго смерць Іісус заплакаў і пайшоў да магільнага склепа, дзе вось ужо 4 дні ляжаў […]
Расклад святочных службаў на Уваскрашэнне Лазара і Уваход Гасподні ў Іерусалім у Вільні
Уваскрашэнне Лазара і Уваход Гасподні ў Іерусалім. Расказваем пра час святочных службаў У суботу, 27 красавіка, мы будзем успамінаць цуд уваскрасення праведнага Лазара. Літургія пачнецца ў 10.00. Таксама ў суботу вечарам можна будзе паспавядацца. Усіх жадаючых запрашаем у 18.30. У нядзелю, 28 красавіка, святкуем Уваход Гасподні ў Іерусалім або Вербную нядзелю. Служба пачнецца як звычайна […]
Беларускі філасофскі клуб абмяркуе тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» 24 красавіка
Ці можа быць вайна свяшчэннай? Запрашаем паразважаць разам з Беларускім філасофскім клубам на тэму «Ці можа быць вайна свяшчэннай?» Калі: 24 красавіка (серада) у 18.30. Дзе: у прыходскім доме на Bokšto g. 4.
У Вільні на нядзельным богаслужэнні спяваюць малітву Наталлі Арсенневай за свабоду і шчасце краіны
«Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ» Напрыканцы нядзельнага богаслужэння штораз мы спяваем «Малітву» Наталлі Арсенневай. Усе, хто хоць раз прысутнічаў на службе, кажуць, што гэта адзін з самых шчымлівых момантаў. Многія не стрымліваюць слёз. «Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай, краіну нашу і наш народ», – просім у Бога мы кожную нядзелю. І верым, […]
Пачынаецца служба Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні з анлайн-трансляцыяй на YouTube
Нагадваем, што ўжо пачынаецца служба. Далучыцца да яе анлайн можна на нашым канале на YouTube. Падтрымаць беларускі праваслаўны прыход можна праз адну з гэтых платформаў: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
Сёння ў Вялікапосным календары — Ухваленне Святой Багародзіцы і Субота Акафіста
Сёння ў Вялікапосным календары важны дзень — Ухваленне Святой Багародзіцы ці Субота Акафіста. У гэты дзень вернікі праслаўляюць Дзеву Марыю. Лічыцца, што Акафіст Багародзіцы з’явіўся пасля 626 года, калі Канстанцінопаль узялі ў асаду персы. Згодна з паданнем, падзеі адбываліся якраз на пятым тыдні Вялікага посту. У гэты час народ шукаў абароны ў храмах, дзень і […]
Пачатак чытання Вялікага пакаяннага канона Андрэя Крыцкага ў анлайн
10 хвілін таму мы пачалі чатаць Вялікі пакаянны канон Андрэя Крыцкага. Калі вы не змаглі дайсці да службы нагамі, але жадаеце прысутнічаць, вось спасылка на анлайн. Стояние Марии и Покаянный канон Андрея Критского на беларускай мове
У Вільні 17 красавіка ўвечары ўспамін Марыі Егіпецкай і чытанне Вялікага пакаяннага канона
Дарагія нашы і любімыя парафіяне! Сёння вечарам мы будзем успамінаць Марыю Егіпецкую і чытаць Вялікі пакаянны канон Андрэя Крыцкага. Чаму гэта важна?Таму што гісторыя жыцця прападобнай архетыпічная, і кожны з нас зможа знайсці сябе ў яе сюжэтах. Кожны зможа паплакаць і атрымаць надзею. Прыходзьце.Мы чакаем вас. Дзе? У нас у царкве на Bokšto 4.Калі? У […]