Бліжэйшая нядзеля 7 ліпеня – СВЯТА НЯБЕСНАЙ БЕЛАРУСІ! СВЯТА УСІХ БЕЛАРУСКІХ СВЯТЫХ! Гэта дзень, калі…

Бліжэйшая нядзеля 7 ліпеня – СВЯТА НЯБЕСНАЙ БЕЛАРУСІ! СВЯТА УСІХ БЕЛАРУСКІХ СВЯТЫХ!

Гэта дзень, калі мы містычна перажываем нашую еднасць з усімі тымі нашымі суайчыннікамі, якія сцвердзілі Хрыстову праўду ў жыцці зямной Айчыны і знайшлі дарогу да Айчыны Нябеснай! Усе яны працягваюць змагацца за тое, каб зло і няпраўда не апанавалі наш беларускі народ. Яны – нашыя сябры, настаўнікі ў евангельскай праўдзе, праваднікі да Божага Валадарства.

Запрашаем усіх на Літургію ў гонар нашых святых суайчыннікаў. Багаслужэнне пачнецца а 10-й гадзіне раніцы па адрасу Bokšto g.4.
Пасля Літургіі – святочная сябрына ў гонар Свята Усіх беларускіх святых.

Для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале.

Дапамагчы прыходу можна па спасылках:

Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),
BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),
PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).