Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Правілы беларускай граматыкі: калі пісаць Н і НН

Мова Дэталёва

#граматыка Даўненька мы не публікавалі допісаў пра граматыку, і дарма – пісаць па-беларуску пісьменна хочацца кожнаму, ці не так? Таму пакуль ідзе апошні працоўны дзень на гэтым тыдні, і вы яшчэ не сыйшлі на выходныя – самы час паўтарыць даўно забытыя са школы правілы. Н ці НН? Вядома, што ў беларускай мове праблема правапісу н і нн перадусім звязаная […]

Фільм «Восень у Нью-Ёрку» па-беларуску для халоднай дажджыстай суботы

Мова Дэталёва

#кіно Для халоднай дажджыстай суботы – фільм “Восень у Нью-Ёрку”. Па-беларуску! Пра фільм: Уіл Кін, уладальнік моднага нью-ёркскага рэстарану, лавелас і майстар мімалётных інтрыжак, пасля знаёмства з Шарлот Філдынг нечакана бянтэжыцца. Шарлот удвая маладзейшая за яго, яна прагне адчуць усю красу «дарослага жыцця», і на гэта мае важкая прычыны. Уіл дазваляе сабе завязаць адносіны з […]

#граматыка: калі ў беларускай мове ўжываць прыназоўнікі «аб» і «пра»

Мова Дэталёва

#граматыка Выкарыстанне “аб” і “пра” Прыназоўнік “аб” актыўна ўжываецца ў афіцыйнай сферы, у назвах дакументаў, законаў, указаў, дэкрэтаў, пастаноў, інструкцый. Напрыклад: закон аб мовах, кодэкс аб адукацыі і г.д. Але ёсць і яшчэ адзін прыназоўнік, які мае значэнне “аб” – пра. У сапраўднасці асноўны ў гэтай пары прыназоўнік “пра”. Некалькі прыкладаў з літаратуры: з рамана […]

Гадавіна моўнай рэформы 1933 года і адрозненні «наркамаўкі» ад «тарашкевіцы»

Мова Дэталёва

#тэорыямовы Сёння – гадавіна сумнавядомай моўнай рэформы, зафіксаванай пастановай СНК БССР ад 26 жніўня 1933 г. «Пра змены і спрашчэнне беларускага правапісу». Фактычна ў выніку рэформы беларускі правапіс падзяліўся на “наркамаўку” (афіцыйны правапіс) ды “тарашкевіцу” (класічны правапіс, які дзейнічаў да гэтых зменаў). Чым жа канкрэтна розняцца гэтыя два правапісы – “наркамаўка” і “тарашкевіца”? Некаторыя адрозненні […]

Серыял «Quo vadis» па матывах рамана Генрыка Сянкевіча можна паглядзець па-беларуску

Мова Дэталёва

#відэа Спрачаемся, што вы яшчэ не глядзелі серыял “Quo vadis” – па матывах рамана Генрыка Сянкевіча – па-беларуску! Чаму б не пачаць сёння? 6 серый па 45 хв, і ўсё на роднай мове! https://www.youtube.com/watch?v=b20vzS-pw3s&list=PLRxpQ_0WlIafYD4mme6i4JhGQHvyu7kU5