Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Лізавета Ганчарова пра затрыманне, беларускую мову і маляванне Пагоні

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Новы выпуск! Пра выпадковае затрыманне, 15 дзён на Акрэсціна ды ў Жодзіне распавядае ілюстратарка Лізавета Ганчарова. А яшчэ яна патлумачыць, чаму яе называюць самай экалагічнаю мастачкаю, і навучыць маляваць Пагоню.​Як выглядала затрыманне Лізаветы? З кім, акрамя затрыманых за беларускія кнігі пенсіянерак, ёй пашанцавала сядзець? Чаму яна вырашыла перайсці на беларускую мову? Якія праекты яна […]

У чацвер на занятках параўнаюць беларускую і ўкраінскую мовы

Мова Дэталёва

У гэты чацвер пра ўкраінскую мову. Вас чакаюць 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Гаворым з нашай пастаяннай студэнткай з Украіны Дашай Прусенка. Яна даўно наведвае нашы заняткі, цікавіцца беларускай і цяпер ёсць што параўнаць з украінскай. (20:05-21:00) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе […]

Ягор Прыстаўка правядзе заняткі пра ўпэўненае і красамоўнае маўленне

Мова Дэталёва

Вітаем!У гэтую сераду паспрабуем змяніць фармат заняткаў і не толькі паслухаць нашага госця – кандыдата філалагічных навук, выкладчыка лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягора Прыстаўку – і задаць яму пытанні, але і папрактыкавацца ў маўленні самім. Даведаемся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, і замацуем атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу)) […]

Мова Нанова Віцебск запрашае на ўтульны размоўны вечар

Мова Дэталёва

Сябры, мы вырашылі звярнуцца да вопыту калег з іншых гарадоў Беларусі і правесці ўтульны размоўны вечар! Маўленне – неад’емным складнік вывучэння мовы. Прапануем вам запарыць гарбату, узяць печыва і далучыцца да нас!Даведаемся адзін пра аднаго больш, вы маеце магчымасць стаць галоўнымі героямі нашай сустрэчы. Рыхтуйце свае гісторыі! А таксама пагутарым пра нашыя курсы, хочам пачуць […]

На сустрэчы пра ЧАЭС абмяркуюць зону адчужання і ўспаміны пра 26 красавіка

Мова Дэталёва

Набліжаецца 35-гадавіна трагедыі на ЧАЭС. Гомельшчына – найбольш пацярпелы рэгіён. Мы паразмаўляем пра зону адчужання, пра помнікі архітэктуры, якія там засталіся, пра перасяленцаў і ліквідатараў, пра мяжу зоны адчужання. А таксама распавядзем пра электрычку на ЧАЭС. Калі вы маеце свае ўспаміны пра трагічнае 26 красавіка 1986 года, то рыхтуйце свае гісторыі. Стаўце плюс у каментарах, […]

Віктар Шалкевіч стане госцем анлайн-заняткаў пра беларускую музыку

Мова Дэталёва

Заўтра будзем размаўляць пра беларускую музыку і музыкаў , пагуляем, а яшчэ разбяромся ў важнай моўнай тэме!А госцем заняткаў будзе абаяльны Віктар Шалкевіч! Хто хоча з намі ў анлайн – плюсуйце ў каментах!

Канал «Палявая пошта» публікуе фотапараўнанні старой і сучаснай Беларусі

Мова Дэталёва

Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме – “Палявая пошта”?У ім публікуюцца класныя фотапараўнанні : старадаўнія паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі і побач – сучасныя выявы тых жа месцаў. Вельмі цікава суадносіць цяперашняе аблічча беларускіх мясцін з выявамі стогадовай даўніны. З апошняга, напрыклад, фотапараўнанне будынка мастацкага музея ў Магілёве цяпер і ў пач. […]

На анлайн-занятках 19 красавіка пагавораць пра археалогію з Алесем Гаршковым

Мова Дэталёва

На нашых наступных анлайн-занятках 19 красавіка мы будзем размаўляць пра археалогію. І нашым госцем стане цікавы археолаг з Горадні Алесь ГАРШКОЎ. Каб далучыцца да анлайн-заняткаў, пакінце які-небудзь каментар пад гэтым пастом і мы дашлем вам спасылку на анлайн-канферэнцыю (патрэбны акаунт у Google, напрыклад, паштовая скрыня на gmail.com).