Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме – “Палявая пошта”?У ім публікуюцца класныя фотапараўнан…

Вы бачылі, які цікавы канал ёсць у тэлеграме – “Палявая пошта”?У ім публікуюцца класныя фотапараўнанні : старадаўнія паштоўкі ды фотаздымкі з відарысамі Беларусі і побач – сучасныя выявы тых жа месцаў. Вельмі цікава суадносіць цяперашняе аблічча беларускіх мясцін з выявамі стогадовай даўніны. З апошняга, напрыклад, фотапараўнанне будынка мастацкага музея ў Магілёве цяпер і ў пач. ХХ ст. – тады ў гэтым жа будынку месціўся сялянскі банк. А пазней, у савецкі час – абкам КПБ.

Раім падпісацца, каб не ўпускаць цікавосткі https://t.me/poshtabel

Палявая пошта

#Магілёў, сялянскі банк
пач. ХХ ст і 2021
Сёння ў будынку знаходзіцца мастацкі музей, а за савецкім часам тут месціўся абкам КПБ. У “спецхране” захоўваліся рэліквіі, звезеныя з розных музеяў Беларусі, сярод іншых прадметаў быў і крыж Еўфрасінні Полацкай.…