Вітаем!
У гэтую сераду паспрабуем змяніць фармат заняткаў і не толькі паслухаць нашага госця – кандыдата філалагічных навук, выкладчыка лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства Ягора Прыстаўку – і задаць яму пытанні, але і папрактыкавацца ў маўленні самім.
Даведаемся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, і замацуем атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу)) Але будзем рады падставіць мовананоўскае плячо і стварыць прыязную атмасферу для вашых крокаў да мовы!
21 красавіка ў 19.00
Zoom (каб атрымаць спасылачку, адзначайцеся ў каментарах)