Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

У чацвер адбудуцца заняткі па беларускай мове і абмеркаванне экалогіі

Мова Дэталёва

У гэты чацвер пра экалогію. Вас чакаюць 2 часткі:1⃣ Працуем з беларускай. Тэорыя, тэсты, практыкаванні. (19:05-20:00) 2⃣ Гаворым пра экалогію, пра наш уплыў на навакольнае асяроддзе. Абмеркаванне, дыскусія і вось гэта во ўсё. (20:05-21:00) Каб атрымаць спасылку на канферэнцыю, пастаўце плюс у каменты — і яна будзе ў вас у чацвер зранку.

Анлайн-заняткі пра Чарнобыльскую АЭС з журналісткай Юліяй Сівец

Мова Дэталёва

Даражэнькія, у гэтую сераду пагутарым пра трагедыю на Чарнобыльскай АЭС, паглядзім на падзеі 35-гадовай даўніны праз прызму ўласных гісторый. Запрашаем вас падумаць і прыгадаць, як гэтая аварыя адбілася на вашым жыцці, жыцці вашай сям’і. На занятках створым прастору для ўзаемнага абмену думкамі. У госці да нас завітае наша калега, выкладчыца курсаў “Мова Нанова” з Гомеля, […]

Запрашаем на заняткі з керамікай і віктарыну з талеркай для бліноў ад Вольгі Жарнасек

Мова Дэталёва

На гэтых занятках мы будзем разыгрываць талерку для бліноў ад керамісткі Вольгі Жарнасек. Каб паўдзельнічаць, далучайцеся ў канферэнцыю zoom і адказвайце на пытанні віктарыны. А яшчэ вас чакае слоўнік кераміста. Вы даведаецеся, што такое біклажка і ляплёнка. І, канешне, вы зможаце паглядзець прыгожыя вырабы Вольгі. А яшчэ нашая Аляксандра падрыхтавала цікавы блок граматыкі. Стаўце плюс […]

Беларускі слоўнік для размоў пра Чарнобыльскую аварыю

Мова Дэталёва

#слоўнік Сёння публікуецца шмат матэрыялаў пра Чарнобыльскую аварыю. Лексіка ніжэй дапаможа вам чытаць артыкулы і абмяркоўваць гэтую балючую для беларусаў тэму на роднай мове. Трагедыя, катастрофа, аварыя. Рэактар, энергаблок. Дах – рус. крыша. Радыяцыя. Радыеактыўны (праз е!). Радыеактыўны фон, радыеактыўныя ападкі (рус. осадки). Узровень радыяцыі – рус. уровень радиации. Забруджванне (працэс) і забруджанне (вынік гэтага […]

Госцем анлайн-заняткаў стане акцёр Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч

Мова Дэталёва

Сябры!Бліжэйшыя нашыя анлайн-заняткі адбудуцца не ў сераду, а ў АЎТОРАК, 27 красавіка. Іх госцем стане акцёр тэатра, кіно і тэлебачання АЛЯКСАНДР ЖДАНОВІЧ, усім вядомы МАЛЯВАНЫЧ! Разам з творцам паразважаем, наколькі сёння запатрабавана тэатральнае мастацтва, чаму наш герой напачатку скептычна ставіўся да “Калыханкі” (нават не любіў яе), якія любімыя кінаработы ў Аляксандра і што новае стварае […]

Анлайн-вандроўка па скарынаўскіх мясцінах Прагі з Юрыем Жыгамонтам

Мова Дэталёва

Каранавірус пазбавіў многіх з нас магчымасці вандраваць па-за межамі Беларусі. Але не бяды – прапануем звандраваць анлайн у Прагу – па скарынаўскіх мясцінах. А экскурсаводам будзе Юры Жыгамонт. Дарэчы, гэтыя два выпускі “Падарожжаў дылетанта” – адзіныя за ўсю гісторыю праграмы, запісаныя за межамі Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=p6Q9Vq4N9Ss&feature=emb_logo – 1 частка https://www.youtube.com/watch?v=65yjZsUDzx8 – 2 частка Падарожжа дылетанта Скарынаўская […]

На занятках абмяркуюць прыроду ў Чарнобыльскай зоне пасля аварыі на АЭС

Мова Дэталёва

З моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло 35 год. Не маглі абмінуць гэту тэму. Таму паразмаўляем на занятках пра прыроду ў Чарнобыльскай зоне і яе (не)чаканы росквіт. Будзе трансляцыя ў ZOOM. Калі хочаце далучыцца – стаўце “+”.

Да Сусветнага дня кніг падрыхтавалі беларускі слоўнік кніжнай лексікі

Мова Дэталёва

#слоўнік 23 красавіка – Сусветны дзень кніг. Сённяшняя лексіка прысвечана “кніжнай” тэме. Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта Аправа, вокладка, пераплёт (cover) Атрамант, чарніла (ink) Бібліяфіл (bibliophile) – аматар […]

Музычная студыя «Касета» дае зніжку падпісчыкам «Мова Нанова»

Мова Дэталёва

#абвестка Музычная зніжка для падпісчыкаў тэлеграм-канала “Мова Нанова”! Музычная студыя “Касета” прадстаўляе 15% зніжку на абанементы па промакодзе “Мова Нанова”. У студыі выкладанне вядзецца на дзвюх мовах – беларускай альбо рускай. Выкладчыкі праводзяць заняткі па такіх накірунках: вакал, укулеле, фартэпіяна, гітара, акардэон, скрыпка, сальфеджыа. Падрабязнасці і кошты глядзіце на сайце студыі https://cassette.by/#/

Сябры збіраюцца ў Google Meet абмеркаваць працу курсаў

Мова Дэталёва

Сябры, праз паўгадзіны збіраемся ў Google Meet, каб шчыра пагутарыць і пазнаёміцца бліжэй! Будзем абмяркоўваць працу курсаў і хочам пачуць вашыя меркаванні і прапановы на будучыню! Каб далучыцца да сустрэчы, пакіньце “+” у каментарах, а мы дашлем вам запрашальную спасылку.Чакаем!