Мова Дэталёва

Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova

Алесь Краўцэвіч выступіць на занятках пра веравызнанні і талерантнасць беларусаў

Мова Дэталёва

Даражэнькія, маем ажно 2 сустрэчы на гэтым тыдні!Традыцыйныя нашы заняткі пройдуць у чацвер. Скарыстаемся велікодным настроем і паразмаўляем пра тое, як змяняліся дамінуючыя веравызнанні на тэрыторыі нашай краіны, ці сапраўды для беларусаў была характэрна рэлігійная талерантнасць і як рэалізоўваліся словы князя Гедыміна: “Няхай кожны шануе Бога па-свойму. Ва ўсіх нас адзін Бог”.У госці на дас […]

Ганна Севярынец далучыцца да анлайн-размовы пра школы сённяшняй Беларусі

Мова Дэталёва

Сябры, ужо хутка скончыцца вучэбны год у школах. Мы з радасцю прадстаўляем вам нашу заўтрашнюю госцю – настаўніца, пісьменніца, даследчыца літаратуры Ганна Севярынец!!!Ганна Канстанцінаўна завітае да нас у анлайне, каб паўдзельнічаць у размове пра школы сённяшняй Беларусі. Мы ведаем, што да нас далучаюцца як бацькі школьнікаў, так і самі школьнікі, таму шчыра запрашаем вас усіх […]

На занятках абмяркуюць асаблівасці святкавання Вялікадня на Гомельшчыне

Мова Дэталёва

Хрыстос Уваскрос!Сябры, заўтра да нас на заняткі завітае дырэктар Веткаўскага музея Пятро Цалка. Паразмаўляем пра асаблівасці святкавання Вялікадня на Гомельшчыне. Стаўце “плюс” у каментарах, атрымлівайце запрашэнне і далучайцеся да канферэнцыі Zoom. Пачатак а 19.30.

Літаратурны анлайн-гурток аб рамане Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Мова Дэталёва

Сябры, запрашаем далучыцца да літаратурнага анлайн-гуртка ў бліжэйшую сераду. Будзем гутарыць пра раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Думка пра тое, што і ў няпростыя, супярэчлівыя часы былі людзі, верныя выcoкiм iдэaлам пpaўды, cпpaвядлiвacцi, дaбpa, робіць гэты твор надзвычай актуальным для нас сённяшніх. Паразважаць пра гэта вас і запрашаем. Прыходзіць можна, нават калі твор […]

Андрэй Вітушка расказаў пра звальненне, медыкаў і парады для здароўя

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка 20 гадоў прапрацаваў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры (РНПЦ) «Маці і дзіця». Але напрыканцы 2020 года яму не працягнулі кантракту. Без тлумачэнняў. Не дапамог нават калектыўны зварот ягоных калегаў, якія прасілі кіраўніцтва не пазбывацца незаменнага спецыяліста. Чаму яго звольнілі? Ці ўдалося знайсці новую працу пасля звальнення? Ці ёсць думкі з’ехаць […]

Як правільна называць свята: Вялікдзень, Пасха або Паска

Мова Дэталёва

#цікавінкі Хрыстос Уваскрос! Мінулым разам, калі мы публікавалі слоўнік па тэме “Вялікдзень”, у каментарах вы запытваліся, ці можна ўжываць назву свята Пасха? Адказваем. Як правільна называць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў: Вялікдзень, Пасха або Паска? На праваслаўных сайтах мы знаходзім назву Пасха, хоць у большасці слоўнікаў яго і няма. Слова Пасха было вядома яшчэ старабеларускай […]

Анлайн-размова пра загадкавых вясковых музыкантаў

Мова Дэталёва

Адны казалі, што іх талент ад прыроды, другія, што гэта боскі пацалунак. Шмат і такіх, хто ўпэўнены, што здольнасці гэтыя — змова з нячысцікамі. Пра дзівакоў-вар’ятаў працягваюць расказваць байкі, а на святах ды танцавальных забавах ім прапануюць пачэснае месца. Дык хто ж яны такія, гэтыя загадкавыяВЯСКОВЫЯ МУЗЫКАНТЫ,дзе яны і што мы пра іх ведаем? Калі […]

Уладзіслаў Наважылаў завітае на анлайн-заняткі 3 траўня

Мова Дэталёва

Сябры! У найбліжэйшы панядзелак, 3 траўня, на нашыя анлайн-заняткі завітае адзін з найвядомейшых металістаў краіны, фронтмэн гурту Gods Tower Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ, ён жа Lesley Knife, ён жа Нож. Пачатак анлайн-заняткаў а 18.30. Каб далучыцца за анлайн-канферэнцыі, пакіньце любы каментар пад гэтым пастом, і мы дашлем вам спасылку перад пачаткам (патрэбны акаўнт у google.com, напрыклад, пошта […]

Гарбата альбо чай: паходжанне і ўжыванне двух беларускіх сінонімаў

Мова Дэталёва

#тэорыямовы Гарбата альбо чай? Чай быў вядомы беларусам, паводле некаторых звестак, ужо з 17 стагоддзя, але найбольш распаўсюдзіўся ў 19 ст. Трапляў да нас з Кітая праз Расію, а таксама з Захаду праз Польшчу, куды, праўдападобна, прыйшоў з Галандыі. Гэтым і тлумачыцца, хутчэй за ўсё, наяўнасць двух словаў: чай і гарбата. Праз рускую прыйшла менавіта назва чай […]

Бася Пучынская распавядзе, як «Арт Сядзіба» папулярызуе беларускую мову

Мова Дэталёва

#мовананованабелсаце Новы выпуск! Ва ўмовах пандэміі “Арт Сядзіба” прыдумала новыя спосабы папулярызаваць беларускую мову. Менеджарка Бася Пучынская распавядзе якія. Хто звяртаецца да беларускае мовы? Ці бунтавала Бася супраць гадавання па-беларуску? Як сядзелася на Акрэсціна ў “лайтовы” час? Што за праект “Беларускамоўныя”? Як цяпер папулярызуе беларускую мову “Арт Сядзіба”? Як правільна рэагаваць на памылкі ў беларускім […]