5 чэрвеня праваслаўная царква адзначае Дзень ушанавання апякункі Беларусі Ефрасінні Полацкай.
Год таму выйшла кніга вядомага гісторыка Сяргея Тарасава “Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе Крыж”, у якой аўтар сабраў самую поўную інфармацыю пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы. Кніга з ліку “маст рыд” кожным беларусам – вы не толькі даведаецеся шмат цікавага, але і прасякнецеся гонарам за нашую зямлю!
Пакуль вы бяжыце ў кнігарню па кнігу, прапануем паглядзець кароткі фільм пра Ефрасінню Полацкую – сцісла тое, што мусіць ведаць кожны адукаваны чалавек.
На берагах Дзвіны і Палаты, у Полацку або ў адной з блізкіх княжных вотчын прыйшла на свет дзяўчынка, якой наканавана было далучыць да свайго імя назву роднага горада і назаўсёды застацца ў гісторыі і ў памяці беларускага народа. Імя яе – Еўфрасіння.