У чацвер 6 кастрычніка пройдзе другі занятак па нейраграфіцы, на якім вам прапануюць даследаваць алгарытм зняцця сваіх абмежаванняў. Кожн_ая ўдзельні_ца абярэ актуальную для сябе тэму для прапрацоўкі праз малюнак. Напрыклад, гэта могуць быць “Мае адносіны з грашыма”, “Мой праект”, “Партнёрства”, “Пачуццё адзіноты” і інш.
Нейраграфіка – гэта графічны метад змены свайго стану і адносінаў да праблемы. Гэтая тэхніка дазваляе мяняць шаблоны мыслення, трансфармаваць нейронавыя сувязі, якія склаліся, і ствараць новыя з дапамогай малявання.