Арт-практыка «Нейраграфіка. Мяккая адаптацыя ў Грузіі» У чацвер вам прапануюць пашукаць новыя спосабы адаптацыi да новай краiны, культуры i ўмоў жыцця з дапамогай нейраграфiкi. Нейраграфіка – гэта графічны метад змены свайго стану і адносінаў да праблемы. Гэтая тэхніка дазваляе мяняць шаблоны мыслення, трансфармаваць нейронавыя сувязі, якія склаліся, і ствараць новыя з дапамогай малявання. Вядучая сустрэчы: […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
У Кропцы распачынаецца насычаны тыдзень падзей
Пасля сезону адпачынкаў у Кропцы распачынаецца насычаны тыдзень. Запрашаем на цікавыя падзеі: Панядзелак 19.09 19:00Група падтрымкі для актывіст_акЗапіс у @woof_woof_meow Аўторак 20.09 19:00Гуляем у настолкі і VR разам з Настолкі БэндЗапіс у @cosmonasta Серада 21.09 19:00Беларускі клуб нэтворкінгаЗапіс праз апытанку Чацвер 22.09 17:00Арт-практыка “Нейраграфіка. Мяккая адаптацыя ў Грузіі”Запіс ў @Zina_Ber Пятніца 23.09 19:00Жаночы нэтворкінг праекта […]
Беларускамоўны клуб нэтворкінгу аднаўляе рэгулярныя сустрэчы
Беларускамоўны нэтворкінг Клуб нэтворкінгу аднаўляе рэгулярныя сустрэчы, каб беларускі і беларусы маглі пазнаёміцца адзін з адным, завесці новых сяброў ды проста весела пабавіць час. Фармат сустрэчы: будзе 3 раўнды, кожны з іх вы размаўляеце у малой групе з 2-5 новымі людзьмі. Каб было пра што гутарыць, вядучая прапануе тры цікавыя пытанні і трэба па чарзе […]
У Тбілісі пройдзе вечарына настольных і VR-гульняў па-беларуску
Вечарына гульняў у Тбілісі! Штоаўторак – і 20 верасня таксама – збіраемся, ходзім і перамагаем Нас чакаюць клясычныя настольныя гульні і VR-гульня па-беларуску Далучайцеся і вы! Можна прынесці сваю настолачку і чыпсікі Дата: 20 верасня Час: 19.00 – 21.00Месца: 500м ад Liberty Square – дакладны адрас дашлем пасля рэгістрацыіКантакт: @cosmonasta Гуляем горача і гучна! Да […]
Група падтрымкі для актывістак, якія з’ехалі або рэлацыраваліся, у Тбілісі 19 верасня
Група падтрымкі для актывіст_ак, якія з’ехалі/рэлацыраваліся. У актывістскім асяроддзі людзям складана прасіць аб дапамозе, казаць пра сябе і сваё самаадчуванне. Таму група падтрымкі можа стаць месцам для падтрымкі сябе. Дар’я Петушок, псіхаактывістка і мастачка з Санкт-Пецярбурга, у красавіку 2022 г. ініцыявала Групу падтрымкі для актывіст_ак з розных краін у першую чаргу таму, што сама ў […]
Трэцяя сустрэча Кніжнага клуба будзе прысвечана кнігам, што сталі асновай фільмаў
Кніжны нон-фікшн клуб 16 верасня (пятніца) а 19:00 адбудзецца трэцяя сустрэча Кніжнага клуба. Вядучая — Аляксандра Дабранская, аўтарка і чытачка, літаратурны крытык, публіцыстка. Трэцяя сустрэча клуба будзе прысвечана кнігам, якія ляглі ў аснову кінафільмаў. Вы зможаце ў падрабязнасцях абмеркаваць сваі любімыя экранізацыі і «перамыць костачкі» нялюбым. Разам з Аляксандрай высветліце, як зрабіць экранізацыю класнай і […]
AXIA center запрашае беларусак на сустрэчу пра экалагічнае пражыванне негатыўных эмоцый праз бокс
Нетворкінг для беларусак «Як экалагічна пражываць негатыўныя эмоцыі» AXIA center – цэнтр ментальнага здароўя і падтрымкі жанчын у эміграцыі запрашае беларусак на сустрэчу. Запрошаная спікерка – Марыя, фітнес-трэнерка, у боксе больш за 10 гадоў. Яна разбурае стэрэатыпы наконт спорту і жанчын у боксе. Марыя падзеліцца сваёй гісторыяй і раскажа, як можна з дапамогай бокса пражыць […]
Кропка – месца для ведаў, знаёмстваў і ініцыятывы мерапрыемстваў для беларусаў у Тбілісі
Кропка – месца, дзе вы можаце атрымліваць веды, знаёміцца з новымі людзьмі і ініцыяваць уласныя мерапрыемствы. Мы хочам падтрымліваць ініцыятывы беларусак ды беларусаў, таму задумалі правесці карысныя воркшопы для актывіст_ак і будучых ды існуючых арганізатар_ак івэнтаў у Кропцы. Для нас важна рабіць мерапрыемствы, зыходзячы з вашых патрэб і інтарэсаў. Таму прапануем вам адказаць на апытанку. […]
Расклад сустрэч на тыдзень: дапамога жывёлам і жаночы нетворкінг
Добрага вераснёвага дня вам, сябры!На гэтым тыдні ў нашым раскладзе: Панядзелак 12.09 19:00Сустрэча тых, хто жадае дапамагаць бяздомным жывёламЗапіс у @jalliane Чацвер 15.09 19:00Жаночы нетворкінг ад AXIA centerТэма: як пражываць агрэсію карысна для сябеЗапіс у @yanina_devitskaya Пятніца 16.09 19:00Кніжны нон-фікшн клубРэгістрацыя тут Субота 17.09 14:00-19:00Ларп пра рамантычныя адносіны «More than two»Запісацца можна ў @fgtdf543dss Чакаем […]
Беларускія актывісткі запрашаюць на ларп «More than two» пра поліаморныя адносіны ў Тбілісі
Ларп (ралявая гульня жывога дзеяння) «More than two» Жадаеце выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць самыя розныя сітуацыі са свайго жыцця ў бяспечнай прасторы? Беларускія актывісткі запрашаюць вас паўдзельнічаць у ларпе, прысвечаным рамантычным адносінам, натхнёным поліаморыяй. Тут можна кахаць так моцна, як магчыма, так глыбока, як жадаецца і столькі людзей, колькі хочацца. Падчас гульні ўдзельні_цы […]