Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Запуск святочнага гуртка для падрыхтоўкі да беларускіх традыцыйных святаў у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Клік, Вясна! Мы запускаем святочны гурток, у якім будзем рыхтавацца да папулярных (і не вельмі) традыцыйных беларускіх святаў (і святкаваць разам, вядома ж!). Бліжэйшае ў планах «Гуканне Вясны», папярэдне 24 сакавіка (нядзеля, 12:00-16:00). Запрашаем ўсіх на першую ўстаноўчую сустрэчу! Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца праз @volka_m. Калі: 27 лютага, аўторак, 19:00. Дзе: прастора «Кропка», адрас […]

Гістарычны клуб: Войска пад бела-чырвона-белым сцягам — гісторыя беларускіх вайсковых фармаванняў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гістарычны клуб: Войска пад бела-чырвона-белым сцягамУ дзень стварэння беларускіх падраздзяленняў ва Украіне паспрабуем паглядзець на гісторыю ўсіх вайсковых фармаванняў, якія звязвалі сябе з БНР і змагаліся за свабоду Радзімы пад бела-чырвона-белым сцягам. Абмяркуем:Першыя спробы стварэння войска БНР Слуцкі збройны чынАсобны Атрад Булак-БалаховічаА таксама шмат іншых цікавостак Удзел вольны. Запіс праз форму. 25 лютага (нядзеля), 19:00-21:00 […]

Прастора КРОПКА запускае курс SheLeads для беларусак у Грузіі з трэнінгамі ў сакавіку

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Нагадваем, што ідзе набор на курс «SheLeads»! Цягам сакавіка беларускі* змогуць паўдзельнічаць у трох аднадзённых трэнінгах, а таксама наведаць натхняльныя сняданкі з жанчынамі-эксперткамі ў розных сферах (вы можаце прапанаваць у анкеце, з кім хацелі б сустрэцца!) Тэмы трэнінгаў: як пераадолець сіндром самазванкі і знайсці свае моцныя бакі,развіццё навыкаў самапрэзентацыі і лідарства,як пераўтварыць ідэю ў праект. […]

«SheLeads»: афлайн-курс для беларусак у Грузіі па рэалізацыі ідэй і развіцці лідарства

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«SheLeads»: афлайн-курс па рэалізацыі ідэй для беларусак Грузіі Прастора «Кропка» запрашае беларусак*, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў доўгатэрміновым афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца: пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі,развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі,прыдумваць ідэі і рабіць свае ўласныя праекты (некамерцыйныя альбо сацыяльны бізнес). Курс будзе складацца з:трох адукацыйных трэнінгаў (2, 16 […]

У тыдзень роднай мовы ў «Кропцы» стартуе паэтычны клуб для аматараў паэзіі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У тыдзень роднай мовы ў «Кропцы» распачынаецца паэтычны клуб. Гэта імпрэза для аматара_к класічнай і сучаснай паэзіі, для тых, хто любіць чытаць і пісаць вершы і хоча расці ў гэтым напрамку. Запрашаем вас жангліраваць словамі, рыфмаваць і складаць іх у радкі. Мы будзем чытаць вершы, разбіраць іх, а яшчэ гуляць у бурымэ. Цікава? Запрашаем! Прыносьце […]

Святочны тыдзень у «Кропцы»: мова, клубы і мерапрыемствы да дня роднай мовы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Ёху! Святочны тыдзень у «Кропцы»! Глядзіце, колькі цікавага мы падрыхтавалі для вас да дня роднай мовы: 19 лютага (панядзелак), 19:00Святочная «Мова Нанова» + караоке пад гітаруРэгістрацыя праз форму. 21 лютага (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу. Тэматычная сустрэча да дня роднай мовы.Рэгістрацыя тут. 24 лютага (субота), 11:00Вязальны клуб.Рэгістрацыя праз @hanna_gap 24 лютага (субота), 14:00Пісьменніцкі клуб.Рэгістрацыя закрыта, група […]

21 лютага адзначаюць Дзень роднай мовы, 25 лютага ў Тбілісі пройдзе гульнявы дзень

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

21 лютага па ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы, а святкаваць можна ўвесь тыдзень! З такой цудоўнай нагоды запрашаем усіх на беларускія настолачкі! У прагараме: цэлы дзень гульняў — часу хопіць на ўсёнекалькі сталоў з падрыхтаванымі вядоўцамігарбатка і пачастункіа галоўнае — наша разнастайная гульнятэка з гульнямі беларускіх аўтараў і кастомнымі перакладамі! Дзе: раён плошчы Свабоды […]

Фемінітывы: што гэта і чаму «Кропка» іх выкарыстоўвае для пазбягання дыскрымінацыі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Фемінітывы: што гэта такое і чаму «Кропка» іх выкарыстоўвае? Мы заўседы падкрэсліваем, што «Кропка» – гэта прастора, вольная ад дыскрымінацыі. І каб пазбегнуць гэтай дыскрымінацыі, мы імкнемся ўлічваць інтарэсы розных груп. У гэтым і ёсць сэнс выкарыстоўвання фемінітываў. Фемінітывы (ад лац. femina — «жанчына») – гэта назоўнікі жаночага рода, альтэрнатыўныя ці парныя мужчынскім назоўнікам. Часта […]

Кропка і IншыЯ шукаюць людзей для Жывой Бібліятэкі ў Тбілісі 6 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кропка і IншыЯ шукаюць людзей, якія сутыкнуліся з дыскрымінацыяй і могуць падзяліцца сваёй гісторыяй на Жывой Бібліятэцы ў Тбілісі, 6 сакавіка (18:00-21:00). Жывая Бібліятэка – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых папяровых кніг аповед вядуць жывыя людзі са сваімі ўласнымі гісторыямі, гатовыя адказваць на пытанні. Як працуе Жывая Бібліятэка: Чытачы прыходзяць, запаўняюць «бібліятэчную картку», выбіраюць […]

Святочная «МОВА НАНОВА» да тыдня роднай мовы ў Тбілісі з урокамі і песнямі 19 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Святочная «МОВА НАНОВА» да тыдня роднай мовы. На сустрэчы: пагаворым пра гісторыю беларускай мовы, адкуль і калі яна ўзнікла; напішам невялічкую дыктоўку; праверым разам і прааналізуем тэкст з пункту гледжання граматыкі, каб падмацаваць свае веды; паспяваем любімыя беларускія песні пад гітару з Алесем! Выкладчыца курсаў — спадарыня Кацярына, філогаг-беларусіст, настаўніца Першай беларускай анлайн-школы ва Украіне. […]