«Кропка» набірае групу польскай мовы для пачаткоўцаў!Цудоўная навіна для тых, хто жадае вывучаць польскую мову, але не паспелі далучыцца да нашага першага набору. Пад пяшчотным кіраўніцтвам носьбіткі польскай мовы вы навучыцеся чытаць і пісаць, пераадолееце страх размаўляць, зможаце падтрымаць просты дыялог, а таксама прыемна правядзеце час за праглядам мультфільмаў па-польску. Далучыцца да групы будзе карысна […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Февральские мероприятия в «Кропке»: скетчинг, клуб нэтворкінгу, музычны квіз и школа вядучых
Амаль вясновая вітаначка, шаноўныя! На гэтым тыдні ў «Кропцы»: 12 лютага (панядзелак), 19:00 Скетчынг. Рэгістрацыя праз форму. 14 лютага (серада), 19:00Клуб беларускага нэтворкінгу. Запісацца тут. 15 лютага (чацвер), 19:00Музычны квіз ад «Мега-Сапега». Адкрыта рэгістрацыя. NEW 17 лютага (субота), 11:00-16:00Школа вядучых мерапрыемстваў «УКрапванне». Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, форму. 18 лютага (нядзеля), 11:00Польская мова.Запіс да @skodra76v. […]
Сустрэча пра скетчынг 12 лютага: што такое скетчынг і як пачаць маляваць у Тбілісі
Усё, што патрэбна ведаць пра скетчынг На сустрэчы разбярэм падрабязна, што такое скетчынг, хто такія мастакі, як распачаць маляваць, як працягнуць маляваць. Паразмаўляем пра сусветны рух Urban Sketchers і, канешне ж, паскетчым. Узровень навыкаў малявання любы: ад “не ўмею маляваць” да “я малюю як прафесіянал_ка”. З сабой можна прыносіць звыклыя вам прылады для малявання. А […]
Квіз «МЕГА-САПЕГА» працягвае музычнае падарожжа з рэгістрацыяй на другі паўфінал
Квіз «МЕГА-САПЕГА» працягвае сваё музычнае падарожжа! Нам цікава разам з вамі зазірнуць яшчэ глыбей у свет беларускай музыкі. Трывае рэгістрацыя на 2 паўфінал. Тэма зімовай серыі — «МУЗЫКА». Цяпер яшчэ больш песень ды цікавых фактаў, а адпаведна, больш магчымасцяў праявіць сябе. Толькі да перамогі! 1.02.24 – ПЕРШЫ ПАЎФІНАЛ 15.02.24 – ДРУГІ ПАЎФІНАЛ (рэгістрацыя адкрыта)29.02.24 – […]
Кінапрагляд фільма «Утраіх або ніяк» (Францыя, 2015) і абмеркаванне ў Тбілісі 8 лютага
Кінапрагляд фільма «Утраіх або ніяк» (Францыя, 2015) Незвычайны лёс Хібат і Ферэштэх Табіб, бацькоў Керона, чальцоў іранскага супраціву, які выступае супраць дыктатуры шаха, а пасля і ісламістаў. Межы аўтабіяграфічнага апавядання распасціраюцца ад Ірана да прыгарада Парыжа. Пасля прагляда фільма абмяркуем уражанні. Усе што трэба — гэта захапіць добры настрой, слодычы да гарбаты ды зарэгістравацца праз […]
Гендарная роўнасць: што гэта і чаму яна важная для роўных правоў і магчымасцяў усіх людзей
Гендарная роўнасць: што гэта і чаму гэта важна? Вы часта чуеце, што «Кропка» — гэта прастора, вольная ад дыскрымінацыі. Адным з прынцыпаў недыскрымінацыі з’яўляецца гендарная роўнасць. Гендарная роўнасць – гэта ідэальная сітуацыя, пры якой усе людзі, незалежна ад іх пола і гендарнай ідэнтычнасці, валодаюць роўнай сацыяльнай значнасцю і аднолькавым доступам да рэсурсаў, а таксама маюць […]
Запрашаем на воркшоп па паштоўцы-арыгамі ў Тбілісі 11 лютага для дзяцей і дарослых
UPD: група набраная! Даражэнькія, запрашаем на воркшоп па паштоўцы-арыгамі (якую пры жаданні можна выкарыстаць як валянцінку). Лепей за арыгамі можа быць толькі арыгамі, створанае для размалёўвання У пачатку воркшопа арганізатарка пакажа прыклады канвертаў-пазлаў, раскажа тэхніку, а потым кожн_ая зможа размаляваць сваю паштоўку. Усе матэрыялы прадастаўляем, але калі ў вас ёсць улюбёныя маркеры і алоўкі — […]
Запрашаем у «Кропку» на кінапрагляд, вязальны клуб, кніжны і пісьменніцкі клубы 8-11 лютага
Цёплая вітаначка, даражэнькія! Прыходзьце ў «Кропку» на гэтых выходных: 8 лютага (чацвер), 18:30Кінапрагляд фільма «Утраіх або ніяк».Рэгістрацыя праз @infeter 10 лютага (субота), 11:00Вязальны клуб.Рэгістрацыя праз @hanna_gap 10 лютага (субота), 14:30Кніжны нон-фікшн клуб.Рэгістрацыя праз @jediscajedisrien 10 лютага (субота), 16:00Пісьменніцкі клуб.Рэгістрацыя закрыта, група набраная. 11 лютага (нядзеля), 11:00Польская мова.Запіс да @skodra76v 11 лютага (нядзеля), 14:30Воркшоп па паштоўцы-арыгамі.Рэгістрацыя […]
SWAP-вечарына ў Тбілісі: абмен рэчамі, лекцыя пра моду і майстар-клас па апсайклінгу
Фух, мы паціху вылазім з-пад гары рэчаў, якія вы прынеслі ўчора на SWAP-вечарыну, і кажам шчыры дзякуй усім, хто падтрымаў нашу ініцыятыву. Вы проста неверагодныя! У межах імпрэзы адбыўся абмен рэчамі, лекцыя пра другасную моду, майстар-клас па апсайклінгу рэчаў і нават трэніроўка па жангліраванню:) Было так прыемна бачыць, як непатрэбная камусьці рэч знаходзіла новага шчаслівага […]
3 лютага ў Кропцы адбудзецца трэніроўка па жангліраванню для пачаткоўцаў ад Яўгена Мацкевіча
Гамарджоба, даражэнькія! Заўтра (3 лютага) а 16:00 у межах нашай своп-вечарыны адбудзецца трэніроўка па жангліраванню для пачаткоўцаў ад трэнера Яўгена Мацкевіча з ініцыятывы «გამარჯობაпрывітанне» Жангліраванне — гэта спартовая дысцыпліна, медытацыя праз цялесныя практыкі і навучанне кантролю свайго цела. Трэніроўка будзе праходзіць ва ўнутранным дворыку на свежым паветры, таму апранайцеся цяплей. Дзе: унутраны дворык Кропкі, вул. […]