Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Прастора «Кропка» запрашае беларусак у Грузіі на сняданак з Марынай Ментусавай 6 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сняданак з Марынай Ментусавай.Прастора «Кропка» запрашае беларусак, якія жывуць у Грузіі, да ўдзелу ў ментарскай сустрэчы з Марынай Ментусавай у фармаце сняданка. За кавай мы разам паразмаўляем пра гендарную роўнасць і пра важнасць гэтай тэмы для ўсіх, а таксама будзе магчымасць задаць Марыне пытанні. Марына Ментусава — гендарная даследчыца, CEO «Gender Equality Management», са-аўтарка Сучаснай […]

З 1 па 8 сакавіка ў «Кропцы» праходзіць Тыдзень нулявой дыскрымінацыі з асветніцкімі мерапрыемствамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

З 1 па 8 сакавіка адзначаецца Тыдзень нулявой дыскрымінацыі. Гэта тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць дыскрымінацыі. З гэтай нагоды далучайцеся да мерапрыемстваў у «Кропцы»! А таксама прыходзьце на іншыя нашы івэнты. 4 сакавіка (панядзелак), 19:00Гульня ў (не)дыскрымінацыю.Рэгістрацыя праз форму. 5 сакавіка (аўторак), 19:00Сустрэча-дыскусія «Навошта эколагам фемінізм».Рэгістрацыя па спасылцы. 6 сакавіка (серада), 11:00Сняданак з Марынай Ментусавай у […]

«Жывая бібліятэка» ў «Кропцы»: дыялог супраць дыскрымінацыі 6 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«Жывая бібліятэка» у «Кропцы» У рамках тыдня нулявой дыскрымінацыі запрашаем вас разам з «Іншымі» разбурыць грамадскія ці ўласныя стэрэатыпы! «Жывая бібліятэка» — гэта фармат, дзе ў якасці «Кніг» выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны досвед, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для «большасці» ладам жыцця або светапоглядамі. Толькі калі мы будзем задаваць пытанні, даведвацца […]

Сустрэча ў Тбілісі 7 сакавіка: пішам і малюем для беларускіх палітвязняў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Пішам і малюем для палітвязняў і палітвязынак разам! Негледзячы ні на што, лісты застаюцца асноўным спосабам падтрымаць палітвязняў і палітвязынак. Мы сустрэнемся каб: зрабіць паштоўкі сваімі рукамі і падпісаць гатовыя зрабіць ілюстрацыі, якія будзем адпраўляць усім вязням і вязынкам ад беларуса_к ГрузііПадзяліцца лайфхакамі, як абыйсці цэнзуруПаразмаўляць, як яшчэ дапамагчы нашым палітвязням і палітвязынкам Для запісу […]

Сустрэча-дыскусія «Навошта эколагам фемінізм?» пройдзе 5 сакавіка ў «Кропка»

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сустрэча-дыскусія «Навошта эколагам фемінізм?» Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня экалагісткі і экафеміністкі Марыя Сума і Тацяна Кузняцова запрашаюць абмеркаваць, як звязаныя экафемінізм і экаактывізм. На сустрэчы разгледзім, чаму ў экалагічным руху так шмат жанчын, і чаму жанчыны больш церпяць ад наступстваў экалагічнага крызісу. Абмяркуем, ці магчыма вырашэнне экалагічных праблем без фемінізма і сацыяльнай роўнасці. Для ўдзелу […]

Чаму ў публікацыях «Кропкі» выкарыстоўваюць гендаргэпы для інклюзіўнасці

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Чаму мы выкарыстоўваем гендаргэпы? Наведвальні_цы, удзельнікі і ўдзельніцы, арганізатар:кі — такое напісанне часта можна сустрэць у нашых публікацыях і ў публікацыях медыя. Мы імкнемся зрабіць «Кропку» прасторай, вольнай ад дыскрымінацыі, бяспечным месцам для кожна_й. Менавіта таму мы і выкарыстоўваем фемінітывы і гендаргэпы. Пра фемінітывы мы нядаўна пісалі. Аднак што, калі чалавек не кажа пра сябе […]

Запрашаем на ролевую гульню (не)дыскрымінацыя 4 сакавіка ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

«А што я такога сказал_а?» Прыходзьце пагуляць у (не)дыскрымінацыю! Ці бывала такое, што на вас злаваліся, бо вы размаўлялі на іншай мове? Альбо вам было цяжка казаць пра сэксуальную арыентацыю ў публічнай прасторы? Прыходзьце пагуляць у ралявую гульню. За паўтары гадзіны вы зразумееце, як могуць адчуваць сябе іншыя людзі ў розных жыццёвых абставінах. А потым […]

Масленічны кірмаш з рамеснікамі і блінцамі ў «Кропцы» 10 сакавіка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гукаем вясну ў «Кропцы» масленічным кірмашом! Мы запрасілі таленавітых рамеснікаў і рамесніц падзяліцца з вамі сваёй творчасцю і вясновым настроем. Што вас чакае:handmade упрыгожванніэкалагічныя таварыкарціныпаштоўкі, стыкеры, постэрыпіныдамашняе печывакасметыкамайстар-класыа таксама смачныя блінцы! Занатоўвайце дату ў вашых каляндарыках, прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Калі: 10 сакавіка, 14:00-19:00Дзе: «Кропка», вул. Амаглеба, 1

Святочныя мерапрыемствы ў «Кропцы» з 27 лютага па 10 сакавіка ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вясна прыйшла, шаноўныя! Давайце разам сустракаць яе ў «Кропцы». NEW27 лютага (аўторак), 19:00Святочны гурток. Далучыцца можна напісаўшы @volka_m 28 лютага (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут. 29 лютага (чацвер), 19:00Музычны квіз ад «Мега-Сапега». Фінальная гульня. Рэгістрацыя праз форму. 2 сакавіка (субота), 11:00Першы трэнінг жаночага курса «SheLeads».Падаць заяўку на курс можна да 26 лютага. 3 сакавіка (нядзеля), […]

Фінальная гульня 2 сезона квіза «МЕГА-САПЕГА» па тэме «Музыка» адбудзецца 29 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Квіз «МЕГА-САПЕГА»: фінальная гульня 2 сезону! На фінал пакідаюць самае лепшае, таму мы прыгожа і гучна плануем завершыць наша цікавае музычнае падарожжа. Тэма зімовай серыі — «Музыка». Вас чакае чэмпіёнская гульня з найвядомейшымі песнямі, музычнымі гімнамі Беларусі ды шмат чым яшчэ. А таксама паспрабуем новы фармат гульні.Толькі сваё, толькі беларускае! 1.02.24 – ПЕРШЫ ПАЎФІНАЛ 15.02.24 […]