Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 24 снежня ў But First Cacao

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Перадсвяточны беларускамоўны нэтворкінг Звярніце ўвагу, гэта будзе апошні ў гэтым годзе нэтворкінг. Вас чакаюць знаёмствы, цікавыя гутаркі, вясёлая гульня і латарэя — будзем ствараць утульны святочны настрой разам!  Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Мова сустрэчы — беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на […]

Здымкі святочнага выпуску праекта “Умоўна геніяльнае шоу” пра Беларусь і Каляды

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Здымкі святочнага выпуску праекта “Умоўна геніяльнае шоу”! “Умоўна геніяльнае шоу” — гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі жа, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь. І шоу, якое мы лічым умоўна геніяльным! Гэтым разам здымаем і напаўняемся духам Калядаў і Новага года! 20 снежня (субота) Збор гасцей: […]

Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой” пра лёс квір-персон з Беларусі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Закрыты паказ дакументальнай стужкі “Паміж домам і сабой” Фільм, у якім распавядаецца пра лёс квір-персон з Беларусі, якія апынуліся ў вымушанай эміграцыі пасля 2020 года. Кінастужка стала вынікам вялікай сумеснай працы, праведзенай камандай “Прававой ініцыятывы” і прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. 19 снежня (пятніца) 19:30 Мы паклапаціліся пра бяспеку, таму дакладны адрас паведамім у асабістыя кожнаму_ай зарэгістраванаму_ай. Рэгістрацыя […]

Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі ў Тбілісі 27 снежня ў Art studio MUSE

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Майстар-клас па вышыўцы ад Марышкі Словы “беларускі трыкатаж ад Світанку” вам пра нешта кажуць? А як яго можна палепшыць — вышыць “зорку” на баваўняных майтках рэтра-крою. Гэта натуральнасць, утульнасць і камфорт, а з вашай вышыўкай — абярэг. Вы зможаце вышыць такую бялізну для сябе або ў падарунак камусьці. Колеры: белы, чорны, бэжавы.  Марышка навучыць вышываць, […]

Outdoor-трэнінг “Што я хачу?” пра вызначэнне і задавальненне асабістых патрэб у снежні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Outdoor-трэнінг “Што я хачу?” Трэнінг пра тое, як вызначаць свае патрэбы, аддзяляць іх ад чужых і дзейнічаць у адпаведнасці з імі. Гэты трэнінг для цябе, калі: бывае складана пачуць свае патрэбы і зразумець, што важна менавіта табе; не заўсёды атрымліваецца планаваць жыццё ў адпаведнасці з унутранымі патрэбамі; цяжка адказаць на пытанне “чаго я сапраўды хачу?”; […]

Swap Party у Vintage Shop Vintylator у Тбілісі 28 лістапада замест Чорнай Пятніцы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Swap Party Вечарына замест Чорнай Пятніцы, дзе можна не набываць са зніжкай, а ўзяць бясплатна! Прыносьце вопратку і абутак, які вы больш не носіце, і забярыце дадому нешта новае для сябе. Vintage Shop Vintylator (раён ст. метро Marjanishvili) 28 лістапада (пятніца), 19:00–22:00

Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва «Эфект уплыву» у Тбілісі 31 кастрычніка 2025

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Адкрыццё выставы гібрыднага мастацтва “Эфект уплыву“ Гэтая выстава – вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж маста:чкамі з Беларусі і Грузіі. Маста:чкі становяцца творчымі намадaмі і біацэнтрычнымі агентамі, выкарыстоўваючы мастацтва для даследавання сувязяў і ўзаемаўплываў паміж чалавекам і нечалавечым, паміж прыроднымі і гарадскімі ландшафтамі, а таксама паміж тэхналогіямі і разнастайнымі біацэназамі, касмалогіямі і міфамі, лічбавымі […]

Сустрэча кніжнага клуба: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” 5 лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Новая сустрэча кніжнага клуба Тэма: Абмеркаванне твора Югасі Каляды “Перамена месцаў” Дата: 5 лістапада (серада) Час: 19:00-21:00 Месца: Itaka Books Уваход вольны, але патрэбны запіс праз форму.

Запрашаем на беларускую вечарыну з літаратурным квізам і песнямі ў Тбілісі 27 кастрычніка

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускіх вечарын не бывае шмат!  Запрашаем на ўтульную сустрэчу, дзе можна будзе панэтворкаць, паглядзець на новую беларускую бібліятэку ў самым сэрцы Тбілісі, абраць сабе кнігу па душы, а таксама паспяваць самыя любімыя песні пад гітару. Галоўная падзея вечара — спецыяльна падрыхтаваны літаратурны квіз Забівайце ў каляндар, чакаем вас! Калі: 27 кастрычніка (панядзелак) Пачатак: 19:00. Квіз […]