Даражэнькія! Пры наведванні «Кропкі» на гэтым тыдні ўлічвайце, калі ласка, трафік (шмат затораў на дарогах у раёне Liberty Square). І ў цэлым паклапаціцеся пра сваю бяспеку! Абдымаем.
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Варкшоп «Why is pronunciation important?» пра важнасць вымаўлення ў вывучэнні моў
Варкшоп «Why is pronunciation important?» Што такое вымаўленне, і ці сапраўды яно важнае для тых, хто вывучае замежныя мовы? (Спойлер – яшчэ як важна!) Разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, фанетыстам і спецыялістам па брытанскай ангельскай мове, мы знойдзем адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Што будзе на сустрэчы: Даведаемся розніцу паміж […]
Тыдзень у «Кропка»: сустрэчы, курсы ангельскай і гаражны распродаж у Тбілісі
Салют, шаноўныя! «Кропка» на сувязі!Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным! Наперадзе падзеі, якія дакладна варта дадаць у свой каляндар. Лавіце свой шанец пракачаць навыкі, натхніцца і знайсці сваю хвалю. Падрабязнасці ніжэй! 21 кастрычніка (панядзелак), 19:00Сустрэча з фотажурналістам Янам Шміт-Уітлі Абавязкова рэгістрацыя праз форму.22 кастрычніка (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) Запіс […]
27 кастрычніка ў бары «5327» пройдзе стылёвы Yard Sale з DJ-сэтамі і воркшопам
ў бары “5327” — 27 кастрычніка Запрашаем цябе на самае стылёвае мерапрыемства гэтай восені — Yard Sale у беларускім бары «5327»! Гэта ўнікальная магчымасць не толькі абнавіць свой гардэроб, але і весела правесці час у крутой кампаніі. Чаму варта завітаць? Унікальныя прадметы. Шанец набыць нешта незвычайнае і рэдкае.Дэмакратычныя кошты. Выдатныя прапановы на якасныя рэчы. Атмасфера […]
Творчая сустрэча па вышыўцы крыжыкам у прасторы «Кропка» 23 кастрычніка
Вышыўка для ўсіх у «Кропцы» Запрашаем на творчую сустрэчу па вышыўцы крыжыкам! Вы зможаце навучыцца вышываць крыжыкам, нават калі ніколі не трымалі іголку ў руках:) Падчас сустрэчы можна будзе ўпрыгожыць сваю рэч, якую возьмеце з сабой, (адзенне, шопер, сурвэтку) ці проста патрэніравацца на тканіне. У нас ёсць усе неабходныя матэрыялы, але калі ў вас ёсць […]
Праграма мерапрыемстваў у «Кропка» ў Тбілісі: англійская, юрыст, настолкі і хайк
Вітанкі, даражэнькія! На гэтым тыдні сустракаемся з вамі, каб паразмаўляць па-ангельску, сустрэцца з юрыстам, пагуляць у настолкі і проста папіць гарбаты. Мы побач! 15 кастрычніка (аўторак), 19:00Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to me» (пачатковая группа) Запіс праз форму рэгістрацыі. 16 кастрычніка (среда), 19:00«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам Запіс праз форму. 17 […]
Дзень настолак у Тбілісі: беларускамоўныя гульні 19 кастрычніка ў «Кропка»
Дзень настолак! Прыходзьце пагуляць у беларускамоўныя настолкі. Будуць як арыгінальныя гульні, так і перакладзеныя. І простыя для шумнай кампаніі, і крыху больш складаныя. Будзе некалькі сталоў, то кожнаму знойдзецца штось па душы. Чыгунка БНР (адаптацыя Ticket to Ride) Шляхта Казачнік (падобны да Dixit) Вандроўкі Карткі Супраць Чалавецтва Blood Rage (так, будзе на беларускай) ..ды іншыя! […]
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг у Каджоры 20 кастрычніка
Размоўная гасцёўня ідзе ў хайкінг! (Магчыма, апошні раз у гэтым годзе) Што будзем рабіць? Размаўляць на ангельскай падчас усяго хайку. Тэма размоўнай гасцёўні — «Адносіны». Будзем размаўляць пра такія цікавыя тэрміны як: Cornerstone and capstone relationships. Можна азнаёміцца з паняццямі загаддзя, падрыхтаваць фразы і словы, якія б вы жадалі ужыць падчас размовы, паглядзець відэа ці […]
Размова з юрыстам Раманам Кісляком пра права на прытулак і абскарджванне ў судзе ў Грузіі
«Права на прытулак: абскарджванне ў судзе»: размова з юрыстам Юрыст і праваабаронца Раман Кісляк прэзентуе тэму «Права на прытулак: абскарджванне ў судзе», падрыхтаваную эксперт_камі Human Rights Impact. Мы паразмаўляем пра наступныя пытанні: тры ўзроўні працэдуры атрымання прытулку; адмовілі ў прытулку ў Грузіі – што далей?; судовая сістэма Грузіі; хто можа дапамагчы беларусам у судзе; юрыдычная […]
100-ы Беларускамоўны нэтворкінг у Тбілісі 12 кастрычніка з тортам і спевамі пад гітару
100-ы Беларускамоўны нэтворкінг! Запрашаем адсвяткаваць разам! Будзе торт, спевы пад гітару, настолкі, падарункі і, канешне ж, нэтворкінг! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна й утульна правесці час разам. Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай […]