Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Вандроўка да Salkhino Tower з Тбіліскага клуба інтравертаў 15 лютага

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Вандроўка да Salkhino Tower ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Kojori. Ад Azeula street пройдзем па хрыбце і спусцімся да арыстакратычнай Salkhino Tower, далей дойдзем да вадаспаду Kumisi, а пасля трапім да кар’еру з рэшткамі старых савецкіх фартыфікацый. Адтуль вяртаемся ў Тбілісі. Шпацыр на 13 км са спускам 710 м. На мясцовасці чакаецца яснае сонечнае […]

Квізы КінаФан і МелаФан РОК у Тбілісі 11-12 лютага ў 5327 bar

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гульні КінаФан і МелаФан РОК МелаФан РОК і КінаФан — гэта квізы з велізарнай колькасцю пытанняў пра музыку, кіно, серыялы і мультфільмы. Вас чакае як правераная класіка, так і навінкі!Асноўная мова квэстаў – руская Колькасць месцаў вельмі абмежавана памерамі бара, таму спяшайцеся! Рэгістрацыя тут або напісаць @calambus КінаФан — 11 лютага ў 19:30| МелаФан Рок […]

Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай у Тбілісі 15 лютага для падтрымкі квір-людзей

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай Майстар-клас – добрая ідэя для спаткання ці сумеснага часу з любімымі людзьмі, альбо з сабой! Усе сабраныя грошы з кампаніі «Каханне – мая рэлігія» пойдуць на падтрымку квір-людзей у крызісных абставінах у Беларусі. Мы будзем вышываць гладдзю на нашыўках і прымацоўваць іх да цішотак Што трэба:– для кастама набыць нашыўкі […]

Спартыўныя заняткі на свежым паветры ў Тбілісі: вулічны бокс кожную сераду і пятніцу

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Спартыўныя заняткі на свежым паветры У Тбілісі шмат стадыёнаў, дзе можна добра правесці час, у тым ліку, далучыцца да заняткаў па вулічным боксе. З патрабаванняў: апранацца па надвор’ю, мець з сабой ваду і добры настрой   Калі: кожную сераду і пятніцу а 19:00Дзе: пляцоўка з Антылопай каля м. ДэлісіУдзел вольны, але данаты ўхваляюцца Па ўсіх […]

Кропка завяршыла дзейнасць як прастора для беларускіх актывістаў у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

КРОПКА pinned « Сябры і сяброўкі, «Кропка» завяршыла сваю дзейнасць як прастора для беларускіх актывістак і актывістаў у Тбілісі. Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай з вас за падтрымку, актыўны ўдзел і давер. Гэтыя гады былі важнымі і насычанымі, і мы радыя, што маглі быць…»

Паход да руін замкавай крэпасці ў Кахетыі ад Тбіліскага клуба інтравертаў 26 снежня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Паход да руін замкавай крэпасці ад Тбіліскага клуба інтравертаўЕдзем у Кахетыю, за Гамборскі перавал – падымацца на гару Katsebisgverdi (კაცებისგვერდი, “мужчынская старана”) і падкрадацца да Psithi Castle. Нас чакае пераправа праз раку Turdo (თურდო), шпацыр па рэчышчы Psitianis Ghele з заходам да рэштак вялікага кляштара, кавалкі леташняга снежнага покрыва ў самым версе (з верагоднасцю прысутнасці […]

Рок-квіз Red Hot Chili Peppa пройдзе 22 студзеня ў Bukhari Stand-up Club

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Рок-квіз Red Hot Chili Peppa — музычны квіз з рок-выканаўцамі Мы ведаем, што сярод нашых гульцоў мноооога аматараў рока, таму з задавальненнем яшчэ раз робім для вас рок-гульню! Будзем адгадваць выканаўцаў, спяваць хорам і весела бавіць час. Рэгіструйце каманду на гульню або запісвайцеся самі, калі ў вас няма каманды. 22 студзеня (серада) 20:00 Bukhari Stand-up […]

Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай у Тбілісі 22 студзеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Беларускамоўны нэтворкінг у какавашнай Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі, ды файна й утульна правесці час разам Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворкінг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць […]

Кінапаказ беларускамоўнага серыяла “Бівіс і Батхед” у бары D20 16 студзеня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапаказ “Бівіс і Батхед” па-беларуску Вас чакае легендарны анімацыйны серыял пра лайдакоў-падлеткаў, якія пускаюцца ў ліхія прыгоды, нястрымна смяюцца з усяго на Свеце і слухаюць хард-рок. Агучка ад Leo_Leshij ды Мелісы Ластаўкі Калі: 16 студзеня 21:00 – 22:15 Дзе: бар D20 Уваход вольны

«Кропка» завяршыла дзейнасць як прастора для беларускіх актывістаў у Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Сябры і сяброўкі, «Кропка» завяршыла сваю дзейнасць як прастора для беларускіх актывістак і актывістаў у Тбілісі. Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай з вас за падтрымку, актыўны ўдзел і давер. Гэтыя гады былі важнымі і насычанымі, і мы радыя, што маглі быць часткай гэтага шляху разам з вамі. Гэты telegram-канал працягне існаванне і стане пляцоўкай для […]