Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды су…

Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне!

Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам

Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворкінг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі

Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытанні і, такім чынам, знаёмяцца паміж сабой і пашыраюць свой кругагляд. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню

Прыносьце з сабой любімыя слодычы да кава-паўзы

Па завяршэнні можна сабрацца на афтэпаці

Калі: 20.02 (чацвер) 20:00
Месца: 500 м ад метро State University на Сабуртала. Дакладны адрас дашлём у дзень імпрэзы зарэгістраваным удзельніцам_кам

free donation

Рэгістрацыя ў апытанцы суполкі абавязковая