Сумеснае свята беларусаў і ўкраінцаў да Дня роднай мовы!
21 лютага свет адзначае Дзень роднай мовы — дзень, калі мы нагадваем сабе і свету, што мова — гэта наша ідэнтычнасць, стрыжань, наша сіла.
Абедзве нашыя мовы знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, але пакуль ёсць тыя, хто размаўляе як на роднай беларускай, так і на роднай украінскай мове, то знішчыць іх не зможа ніхто і нішто!
Каб разам адзначыць гэты важны дзень мы:
Пагутарым і павяселімся; Згуляем у квіз; Паслухаем выступ гурта «Калита»; Паразважаем на актуальныя тэмы; Далучымся да дабрачыннага аўкцыёну.