Вандроўка да Salkhino Tower ад Тбіліскага клуба інтравертаўЕдзем у Kojori. Ад Azeula street пройдзем…

Вандроўка да Salkhino Tower ад Тбіліскага клуба інтравертаў

Едзем у Kojori. Ад Azeula street пройдзем па хрыбце і спусцімся да арыстакратычнай Salkhino Tower, далей дойдзем да вадаспаду Kumisi, а пасля трапім да кар’еру з рэшткамі старых савецкіх фартыфікацый. Адтуль вяртаемся ў Тбілісі.

Шпацыр на 13 км са спускам 710 м.
На мясцовасці чакаецца яснае сонечнае надвор’е, -1 – +11°, пад нагамі магчымы снег.
Кантакт для дадатковых пытанняў @intraviert

15 лютага, субота.
Выезд а 9-й раніцы з Ліберці.
Прыгоды на 5 гадзін (+ трансфер).

Транспарт: туды – гарадскі аўтобус № 380. Кошт 1 лары па metrocard, назад – спадарожная маршрутка (2~3 лары) ці аўтаспын (па жаданні).

Удзел вольны