Талака Дэй у бары 5327 Чацвер на гарызонце, а гэта значыць, час зноў сабрацца разам, пагутарыць, выпіць па спецыяльных цэнах і выграць тату! Што вас чакае? Напоі па спецыяльных цэнах; Бонус ад кухні; Розыгрыш сертыфікатаў на тату — на гэтым тыдні ад майстра Гены Татуэра; Як гэта працуе?За кожную замову (акрамя соусаў ) вы атрымліваеце […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне 20 лютага ў Тбілісі
Беларускамоўны нэтворкінг у Сабурталаўшчыне! Нэтворкінг — гэта магчымасць знайсці новых сяброў ды сустрэць аднадумцаў, папрактыкаваць і пачуць беларускую мову ў Тбілісі ды файна і ўтульна правесці час разам Узровень беларускай мовы: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Нэтворкінг — гэта не заняткі па вывучэнню мовы. Выпраўляць […]
Сумеснае свята беларусаў і ўкраінцаў да Дня роднай мовы 21 лютага ў Tiki бар
Сумеснае свята беларусаў і ўкраінцаў да Дня роднай мовы! 21 лютага свет адзначае Дзень роднай мовы — дзень, калі мы нагадваем сабе і свету, што мова — гэта наша ідэнтычнасць, стрыжань, наша сіла. Абедзве нашыя мовы знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, але пакуль ёсць тыя, хто размаўляе як на роднай беларускай, так і на роднай украінскай […]
Вандроўка да Salkhino Tower з Тбіліскага клуба інтравертаў 15 лютага
Вандроўка да Salkhino Tower ад Тбіліскага клуба інтравертаў Едзем у Kojori. Ад Azeula street пройдзем па хрыбце і спусцімся да арыстакратычнай Salkhino Tower, далей дойдзем да вадаспаду Kumisi, а пасля трапім да кар’еру з рэшткамі старых савецкіх фартыфікацый. Адтуль вяртаемся ў Тбілісі. Шпацыр на 13 км са спускам 710 м. На мясцовасці чакаецца яснае сонечнае […]
Квізы КінаФан і МелаФан РОК у Тбілісі 11-12 лютага ў 5327 bar
Гульні КінаФан і МелаФан РОК МелаФан РОК і КінаФан — гэта квізы з велізарнай колькасцю пытанняў пра музыку, кіно, серыялы і мультфільмы. Вас чакае як правераная класіка, так і навінкі!Асноўная мова квэстаў – руская Колькасць месцаў вельмі абмежавана памерамі бара, таму спяшайцеся! Рэгістрацыя тут або напісаць @calambus КінаФан — 11 лютага ў 19:30| МелаФан Рок […]
Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай у Тбілісі 15 лютага для падтрымкі квір-людзей
Майстар-клас з беларускай мастачкай Марышкай Майстар-клас – добрая ідэя для спаткання ці сумеснага часу з любімымі людзьмі, альбо з сабой! Усе сабраныя грошы з кампаніі «Каханне – мая рэлігія» пойдуць на падтрымку квір-людзей у крызісных абставінах у Беларусі. Мы будзем вышываць гладдзю на нашыўках і прымацоўваць іх да цішотак Што трэба:– для кастама набыць нашыўкі […]
Спартыўныя заняткі на свежым паветры ў Тбілісі: вулічны бокс кожную сераду і пятніцу
Спартыўныя заняткі на свежым паветры У Тбілісі шмат стадыёнаў, дзе можна добра правесці час, у тым ліку, далучыцца да заняткаў па вулічным боксе. З патрабаванняў: апранацца па надвор’ю, мець з сабой ваду і добры настрой Калі: кожную сераду і пятніцу а 19:00Дзе: пляцоўка з Антылопай каля м. ДэлісіУдзел вольны, але данаты ўхваляюцца Па ўсіх […]
Кропка завяршыла дзейнасць як прастора для беларускіх актывістаў у Тбілісі
КРОПКА pinned « Сябры і сяброўкі, «Кропка» завяршыла сваю дзейнасць як прастора для беларускіх актывістак і актывістаў у Тбілісі. Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай з вас за падтрымку, актыўны ўдзел і давер. Гэтыя гады былі важнымі і насычанымі, і мы радыя, што маглі быць…»
Паход да руін замкавай крэпасці ў Кахетыі ад Тбіліскага клуба інтравертаў 26 снежня
Паход да руін замкавай крэпасці ад Тбіліскага клуба інтравертаўЕдзем у Кахетыю, за Гамборскі перавал – падымацца на гару Katsebisgverdi (კაცებისგვერდი, “мужчынская старана”) і падкрадацца да Psithi Castle. Нас чакае пераправа праз раку Turdo (თურდო), шпацыр па рэчышчы Psitianis Ghele з заходам да рэштак вялікага кляштара, кавалкі леташняга снежнага покрыва ў самым версе (з верагоднасцю прысутнасці […]
Рок-квіз Red Hot Chili Peppa пройдзе 22 студзеня ў Bukhari Stand-up Club
Рок-квіз Red Hot Chili Peppa — музычны квіз з рок-выканаўцамі Мы ведаем, што сярод нашых гульцоў мноооога аматараў рока, таму з задавальненнем яшчэ раз робім для вас рок-гульню! Будзем адгадваць выканаўцаў, спяваць хорам і весела бавіць час. Рэгіструйце каманду на гульню або запісвайцеся самі, калі ў вас няма каманды. 22 студзеня (серада) 20:00 Bukhari Stand-up […]