Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Замак у Вільнюсе просіць данаты для аплаты камунальных паслуг і падтрымкі беларускіх уцекачоў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, просім, калі ласка, падтрымаць Замак данатамі! Нам патрэбная вашая дапамога, каб да канца кастрычніка аплаціць запазычанасьць Замка за камуналку, якая на дадзены момант складае 2600 еўра. Нашыя рахункі: PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]

Цёплая спантанная вечарына ў Вільнюсе з нагоды Дня Народзінаў беларускай музыкі Волі Семянчук

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Цёплыя моманты з учорашняй спантаннай вечарыны з нагоды Дня Народзінау́ беларускай музыкі Волі Семянчук. Волечка, шчыра віншуем цябе! Любові, здароу́я і дабрабыту табе і тваей прыгожай сям’е, здяйснення марау́, добрых людзей вакол і дасягнення новых творчых высотау́! Людзі Замка і дапаможцы, падыходзьце, пад’язджайце зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды […]

Імправізаваны шашлык і канцэрт каля Замка ў Вільнюсе на Дзень Народзінаў Волі Семянчук

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Людзі Замка і дапаможцы, падыходзьце, пад’язджайце зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды Дня Народзінау́ Волі Семянчук, недалёк ад Замка, вось тутака: Savanorių pr. 159, Vilnius, 03150 Vilniaus m. sav. скончым а 21:00.

Воля Семянчук запрашае на імправізаваны шашлык і канцэрт каля Замка ў Вільнюсе 12 кастрычніка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Людзі Замка і дапаможцы, беларуская музыка Воля Семянчук запрашае вас прыйсьці зараз на імправізаваны шашлык і канцэрт – пабавіць разам час з нагоды яе Дня Народзінау́, недалёк ад Замка, вось тутака: Savanorių pr. 159, Vilnius, 03150 Vilniaus m. sav. Як знайсьці месца – на відэа 😉 Пачынаем а 19:00, скончым а 21:00.

Пачынаецца ацяпляльны сезон: беларусы ў Літве просяць дапамогі для аплаты газу і электрычнасці

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дарагія сябры, паважаныя беларусы! Пачынаецца ацяпляльны сезон, і мы разлічвалі на папаўненне рахунку за электрычнасць і газ з вашых падатковых адлічэнняў у 1.2% падатка на прыбытак. Аднак, на жаль, па нейкай прычыне вяртання пакуль яшчэ не адбылося. Звяртаемся да супольнасці, бо да канца месяца неабходна пагасіць:    •   2000 еўра за газ (гарачая вада, ацяпленне),   •   600 еўра запазычанасці […]

Квэст «Філаматы і філарэты» пройдзе 13 кастрычніка ў Вільні з бясплатным удзелам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябры, запрашаем на квэст «Філаматы і філарэты» 13 кастрычніка ў Вільні! А ці ведаеце вы, што ў Вільні існавалі таемныя студэнцкія таварыствы, сябры якіх называлі сябе “аматарамі навук” і “аматарамі дабрачыннасці”? Першае пасяджэнне Філаматаў адбылося 1 кастрычніка 1817 года. З нагоды гадавіны ўтварэння запрашаем вас на таемны сход. А каб знайсці месца збору, давядзецца прайсці квэст і разгадаць загадкі ад […]

Літоўскія валанцёры перадалі гуманітарную дапамогу ЗСУ ў «Доме Вільной Білорусі» ў Львове

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сёння ў «Доме Вільной Білорусі» у Львове госці!Нашы літоўскія сябры валанцёры прыгналі машыны ва Украіну для ЗСУ і перадалі нам ад беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні , гуманітарную дапамогу. Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам у барацьбе супраць нашага агульнага ворага, расійскіх акупантаў.Разам мы абавязкова пераможам!Працуем далей! Слав Україні!Жыве Беларусь!Vardan Tos!

Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк правядуць творчыя вечарыны ў Скандынавіі і Польшчы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

З Вільні Уладзімір Арлоў і кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк пераедуць у Скандынавію.У Стакгольме, Осла і Капенгагене пройдуць унікальныя творчыя вечарыны «Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…»Там удзедьнікаў чакае:– Дыскусія: Ці дапаможа еўрапейская гісторыя Беларусі ўвайсці ў еўрапейскую будучыню?– Прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: “Ад Еўфрасінні, ад Скарыны”, “Імёны свабоды”, “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, “Ордэн […]

Уладзімер Арлоў правёў вечар з Dapamoga, пераможцай віктарыны стала Людміла

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Сябра нашай Dapamoga – Уладзімер Арлоў, запрасіў на свой вечар, які прайшоў учора.Мы хочам падзяліцца з вамі некаторымі прыемнымі момантамі з гэтага мерапрыемства. Пераможцай віктарыны стала наша Dapamoжная Людміла

Прафсаюзы Літвы Solidarumas правялі канферэнцыю падтрымкі беларускіх работнікаў і бежанцаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вялікі дзякуй прафсаюзам Літвы Solidarumas за правядзенне вельмі карыснай канферэнцыі “Support for Belarusian workers and refugees in Lithuania”, а таксама за ўсю дапамогу і ўважлівыя адносіны да нашых суайчыннікаў. Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і, карыстаючыся магчымасцю, віншуем арганізацыю з 35-годдзем! Жадаем працвітання, вырашэння многіх праблем для членаў прафсаюза і павагі ў грамадстве.