УВАГА!!!Сябры і сяброўкі, звяртаемся да вас за дапамогай!Для акцыі на Кафедральнай плошчы, прымеркав…


УВАГА!!!

Сябры і сяброўкі, звяртаемся да вас за дапамогай!

Для акцыі на Кафедральнай плошчы, прымеркаванай да Дня палітвязня, ў нядзелю, 18 траўня, трэба як мага болей прадметаў чорнага адзення.

Велізарная просьба: калі маеце ў гардэробе рэчы чорнага колеру (цішоткі, байкі, спадніцы, штаны), прывязіце іх у Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10.

Унутры кожнай рэчы трэба пазначыць свой кантакт Telegram (напрыклад, прымацаваць нататку скотчам ці булаўкай), каб было лёгка знайсці сваё і забраць назад адразу пасля акцыі на Кафедралцы ці пазней у Замку.

Таксама патрэбныя вешалкі-плечыкі чорнага колеру, у ідэяле — да кожнай рэчы, што вы прывязеце.

Рэчы найлепш прывезці да 18:00 суботы 17 траўня.

Аддаваць у рукі @tacelja @Nasstasa @SURAKS22 @vavero4kin (папярэдне звяжыцеся, калі ласка, каб дамовіцца)

Любы ваш крок — салідарнасць.
Падтрымайце.
Падзяліцеся.
Дзякуй!

Dapamoga

18 і 21 траўня беларусы Літвы праводзяць у Вільні акцыі, прысвечаныя Дню салідарнасці з палітвязнямі.

Мы збіраемся, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка — грамадскага актывіста, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года, і ўсіх тых, хто стаў ахвярай рэжыму…