18 траўня а 18 гадзіне Беларускі Замак запрашае ўсіх на монаспектакль Алены Багдановіч «Дзе б мы ні прычалілі. Па творах Надзеі Тэфі».
Тэма, што чырвонай лініяй праходзіць праз усё дзейства, актуальная сёння, як ніколі – складаны жыццёвы выбар, эміграцыя, бег, страты, са слязамі і гумарам.
Падарожжа з Тэфі, якое пачалося каля берагоў Ізраіля (дзе знайшоў прытулак рэжысёр спектакля А. Міхайлаў), працягнулася ў Фінляндыі, Эстоніі, Літве (тут жыве і працуе актрыса Алена Багдановіч) і хутка, ужо ў гэтым месяцы, будзе мець працяг у Швецыі.
Але ў вас ёсць рэдкая магчымасць убачыць гэты спектакль у Вільні!