Вялікі дзякуй за падтрымку! Вы проста цудоўная салідарная супольнасць! За два дні мы з вашай дапамогай ўжо назбіралі неабходную суму, каб пагасіць запазычанасць за электрычнасць! З такой падтрымкай мы без праблем закрыем усе пытанні да канца кастрычніка Дарагія сябры, паважаныя беларусы! Пачынаецца ацяпляльны сезон, і мы разлічвалі на папаўненне рахунку за электрычнасць і газ з […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Калектыў Dapamoga віншуе ўсіх матуль са святам і дзякуе Наталлі Іванаўне
Калектыў Dapamoga віншуе ўсіх матуль са святам!І асабліва нашу галоўную Матулю усіх баброў, зайцаў і іншых бегаючых ды плаваючых – Наталлю Іванаўну Дзякуй за ваш клопат і пяшчоту
Канцэрт-кватэрнік Максіма Шчарбіны 15 кастрычніка ў Замку ў Вільнюсе
Канцэрт-кватэрнік Максіма Шчарбіны У аўторак 15 кастрычніка ў 19:00 чакаем вас на вячэрнім канцэрце-кватэрніку музыкі Максіма Шчарбіны. Максім – аўтар і выканавец з Беларусі. Яго канцэрты-кватэрнікі – гэта гукі гітары, аўтарская паэзія і крыху жыццёвай філасофіі. На кватэрніку Максім падзеліцца тым, што важна для кожнага – Каханне, Свабода і Сэнс. Замак, Naujoji Riovoniu 10
Беларусы сабралі больш за 200 € за суткі для аплаты электрычнасці ў Замку ў Вільнюсе
Дарагія сябры, беларусы! Вы вялікія малайцы: за суткі сабрана больш за 200 €. Калі тэмп захаваецца, то ўжо заўтра ўвечары зможам цалкам аплаціць электрычнасць! Беларус беларусу беларус! Жыве Беларусь! Жыве Замак!
Заняткі па фізкультуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі ў Замку ў Вільнюсе кожны панядзелак
Паважанае спадарства,нагадваем: заўтра занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасьці прыносьце свае кілімкі. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Заняткі – бясплатныя, далучайцеся! […]
Валанцёры наведалі балетны спектакль «Карсар» у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета
Валанцёры – жывыя людзі, якія таксама часам жадаюць насалоджвацца прыгажосцю мастацтва Учора наведалі балетны спектакль Карсар у Літоўскім нацыянальным тэатры оперы і балета.
Беларусы Вільні правялі традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці 13 кастрычніка 2024
Сёння, 13 кастрычніка 2024, беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі. Паглядзіце, як гэта было. Па дадзеных праваабарончага цэнтра “Вясна” сёння 1290 чалавек лічацца палітычнымі зняволеннымі. Гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную колькасьць людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, бо да праваабаронцаў даходзяць ня ўсе справы, на што ёсьць […]
Былы палітвязень Нікіта Трэцьякевіч дзяжурыць у Замку ў 2023 годзе з энтузіязмам
2023 год. Дзяжурства ў Замку. Былы палітвязень Нікіта Трэцьякевіч усё робіць лёгка і з энтузіязмам #ГісторыяDapamoga
2020 год: Брошкі Наталлі Калегавай і Святланы Ціханоўскай як падарункі для Меркель
2020 год. Першая такая брошка ў Наталлі Калегавай, другая паехала разам з Святланай Ціханоўскай як падарунак для Меркель.Захапленне працай майстра Хто пазнае аб чым размова паміж дзяўчатамі і хто на фота Этнічная тату і восеньскі нацюрморт. #ГісторыяDapamoga
Ментарка Dapamoga ўвечары наведала Замак і атрымала восеньскія грыбныя вітанкі
Ментарка Dapamoga завітаўшы ўчора ўвечары ў Замак, была прыемна шакаваная тым, што ўбачыла – паглядзіце і вы!) Усім восеньскія грыбныя вітанкі ад жыхароў Замку! #замкавыбэкстэйдж