Чэрвень 2024. #ГісторыяDapamoga Кожны другі аўторак у нас у Замку праходзяць заняткі з псіхолагам. Гэта карысна, цікава, весела
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Начная культура ў Вільні: 100 падзей за адну ноч 13 чэрвеня з 18.00 у цэнтры горада
Начная культура ў Вільні – 100 падзей за адну ноч 13 чэрвеня з 18.00 Цэнтр Вільні: паркі, дворыкі, плошчы, таемныя куткі Што вас чакае: Тэатр, музыка, выставы Кіно пад адкрытым небам Танцы і светлавыя інсталяцыі Нечаканыя арт-перформансы Уся ноч як адна вялікая сцэна Усе мерапрыемствы БЯСПЛАТНЫЯ.На некаторыя патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Падрабязнасці
1 чэрвеня ў Вільні прэм’ера фільма “Валадар Пярсцёнкаў” на беларускай мове
1 чэрвеня а 16:45 у цэнтры Вільні адбудзецца даўгачаканая прэм’ера культавага фільма “Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка” (2001) на беларускай мове! Трэйлер Праца над агучкай скончваецца літаральна за некалькі дзён да паказу, таму вы станеце аднымі з першых, хто пабачыць гэты шэдэўр па-беларуску! Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага […]
27 траўня ў 18:00 групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай
Аўторак, 27 траўня 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.
28 траўня ў Вільнюсе пройдзе інтэрактыўны спектакль “Прыгоды Яны ў казачным лесе”
28 траўня ў 10:30 і 18.00Запрашаем дзяцей і дарослых на цудоўны інтэрактыўны спектакль – казку “Прыгоды Яны ў казачным лесе”, у якім пераляліся гісторыя і сучаснасць, рэальнасць і выдумка. У спектаклі закранаюцца важныя тэмы: булінга, даверу, сяброўства, сталення, сувязі пакаленняў і экалогіі. Усіх нас чакае падарожжа ў казачны лес, куды звычайная дзяўчынка Яна адпраўляецца з-за […]
У траўні 1948 года ў Літве пачалася аперацыя масавай дэпартацыі «Вясна»
Менавіта ў гэтыя дні траўня 1948 года пачалася найбуйнейшая аперацыя масавай дэпартацыі жыхароў Літвы, якая мела кодавую назву «Вясна» («Pavasaris»). Савецкія акупацыйныя ўлады хацелі пазбавіць падтрымкі ўзброены, партызанскі супраціў – выдаліць з Літвы сем’і партызан, якія спачуваюць і дапамагаюць, выклікаць страх тых, хто застаўся. Былі дэпартаваны больш за 49 тысяч чалавек, каля паловы жанчыны і […]
Dapamoga працягвае працу дзякуючы вашым данатам і просіць падтрымку для пакрыцця выдаткаў
Сябры, мы нагадваем, што Dapamoga не мае грантавай падтрымкі і працягвае працу толькі дзякуючы вашым данатам. Кожная акцыя з рэквізітам – гэта грашовыя выдаткі на матэрыялы. Зрабіць рэквізіт, прывезці, сабраць – усё гэта валанцёры і актывісты робяць бясплатна, але матэрыялы заўсёды маюць кошт. Пасля акцый 18 і 21 траўня нам тэрмінова патрэбна €1307, каб пакрыць […]
Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні: ёга, канцэрты, шпацыры і пляценне сетак
Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 27 траўня 18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай. Серада, 28 траўня 10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.18:00 – онлайн-прэзентацыя «Навучанне ў Літве: магчымасці і перспектывы».18:00 – інтэрактыўны спектакль-казка “Прыгоды Яны […]
Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенкі «Слон» у Вільні з джазам Паўла Аракеляна
Саша і “Слон” у Вільні | Вечарына з прэзентацыяй рамана Сашы Філіпенкі з джазам Паўла Аракеляна “Слон” — раман, які стаў бэстсэлерам за 5 дзён, беларускі пісьменнік Саша Філіпенка прэзентуе ў Вільні 25 траўня пад жывы джаз Паўла Аракеляна. Гэтая кніга — першае…
Онлайн-прэзентацыя «Навучанне ў Літве: магчымасці і перспектывы» 28 мая ў 18:00
Дарагія сябры, запрашаем 28 мая а 18:00 па віленскім часе на онлайн-прэзентацыю «Навучанне ў Літве: магчымасці і перспектывы». Што вас чакае на мерапрыемстве? Інфармацыя пра новую бакалаўрскую праграму «Бізнес-эканоміка» ЕГУ Сустрэча з экспертамі ЕГУ, якія раскажуць пра атрымання від на жыхарства, стажыроўкі і практыкі, пражыванне ў інтэрнаце, прафарыентацыю і працаўладкаванне ў ЕС Сустрэча са студэнтамі […]