Мая Тодараўна Кляшторная — дачка беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралянага ў “Ноч расстрал…

Мая Тодараўна Кляшторная — дачка беларускага паэта Тодара Кляшторнага, расстралянага ў “Ноч расстраляных паэтаў”. Калі ёй было чатыры месяцы, разам з маці, Янінай Германовіч, яе арыштавалі як “сям’ю ворага народа” і адправілі ў лагер АЛЖЫР у Казахстане.

Дзяцінства Маи прайшло за калючым дротам — у “дзіцячым садку” НКУС, дзе панавалі голад і холад. У тры гады яе разлучылі з маці. Маленькая, хворая Мая вучылася выжываць: збірала крошкі хлеба, хавала іх пад падушку — як сімвал жыцця. Нават праз дзесяцігоддзі яна насіла з сабой кавалачак хлеба з Мінска: “Яго водар лечыць мяне лепш за таблеткі”.

Рэпрасіі адабралі ў яе сям’ю і здароўе — костны туберкулёз прыкаваў яе да ложка на сем гадоў. Толькі дарослай яна даведалася, што “дзесяць гадоў без права перапіскі” значыла расстрэл бацькі. Пасля вяртання ў Беларусь Мая стала актывісткай “Курапацкага камітэта”, захоўваючы памяць пра Курапаты і АЛЖЫР.