На віленскай плошчы Кудзіркі беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, каго ў 1937 годзе забілі …

На віленскай плошчы Кудзіркі беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, каго ў 1937 годзе забілі толькі за слова, і тых, каго сёння пазбаўляюць свабоды за праўду.

На мітынгу былі прадстаўлены дзве выставы — партрэты паэтаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, і “Людзі слова” — фотапартрэты сучасных беларускіх журналістаў, пісьменнікаў і дзеячаў культуры, якія былі пазбаўлены волі за словы праўды.

Гэтыя дзве выставы адлюстроўваюць балючую, але відавочную пераемнасць паміж савецкім тэррорам і сённяшнімі рэпрэсіямі ў Беларусі.

https://youtube.com/shorts/CFO6Vtzto8k?si=hZKf8MH9rtp–5U6
Мітынг памяці і салідарнасці ў Вільні. 2025’10’26

На віленскай плошчы Кудзіркі беларусы сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, каго ў 1937 годзе забілі толькі за слова, і тых, каго сёння пазбаўляюць свабоды за…