Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

Кранальнае выкананне “Купалінкі” на канцэрце Аляксандра Баля 12 красавіка ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Кранальнае выкананне “Купалінкі” падчас учорашняга канцэрта Аляксандра Баля Запрашаем на канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля! 12 красавіка, 19:00 ў Meno erdvės VILEIŠIO18 адбудзецца канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню рок-н-ролу і Дню касманаўтыкі. Александр Баль — беларускі бард, чыя творчасць натхняе на барацьбу за свабоду…

13 красавіка ў Вільнюсе: мітынг салідарнасці, творчы вечар і пляценне маскіравальных сетак

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Нядзеля, 13 красавіка 12:00 – штотыднёвы мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. Ушанаванне памяці ахвяраў тэракту 11 красавіка 2011 года. 16:00 – творчы вечар Дзяніса Дудзінскага. “Гамлет и прочие радости”. 18:00 – кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

Прамы эфір творчага вечара Дзяніса Дудзінскага 12 і 13 красавіка ў Беларускім Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Прамы эфір з творчага вечара Дзяніса Дудзінскага! Далучайцеся! 12 і 13 красавіка а 16:00 запрашаем вас на творчы вечар Дзяніса Дудзінскага ў Беларускім Замку! 12 апреля, начало 16:00 «РАССКАЗКИ» Несерьёзный творческий вечер с чтением, декламацией, воспоминаниями, низвержением авторитетов и мыслями о будущем. 13 апреля…

Дзякуючы вашым данатам закрыты некаторыя запазычанасці Dapamoga ў Вільнюсе

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Дзякуючы Вам, вашым данатам, закрылі яшчэ некаторыя запазычанасці (падрабязнасці крыху пазней) А гэта тое, што яшчэ патрэбна аплаціць: • Maistobankas – €503 (не так шмат за тры месяцы)• Страхоўка за будынак – €148 (не вельмі вялікая, але ўсё ж такі стаўцеся да Замка акуратна ) Вялікая падзяка ўсім, хто прымаў удзел у віншавальным флэшмобе і […]

У Вільні наведалі беларускую валанцёрскую арганізацыю «Дапомога» ў Замку

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Вільні наведалі Замак, нашых партнёраў у Літве, беларускую валанцёрскую арганізацыю «Дапомога». Замак-гэтае месца, дзе беларусы, якія ўцяклі ад палітычнага пераследу з боку рэжыму ў Беларусі, знаходзяць прытулак і дах над галавой. Тут беларусы вяжуць маскіровачныя сеткі для ЗСУ, збіраюць гуманітарную дапамогу для бежанцаў. Адну з такіх сетак і гуманітарную дапамогу ужо прывезлі ва Украіну […]

12 красавіка ў Вільні: ёга, экскурсія, творчы вечар і канцэрт беларускага барда

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Субота, 12 красавіка 10:30 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем. 11:00 – незвычайны шпацыр “Her-story альбо Жанчыны Вільні”. 12:00 – экскурсія-эдукацыя для дзяцей і бацькоў ў Нацыянальнай галерэі Літвы ў Вільні. 16:00 – творчы вечар Дзяніса Дудзінскага. “Рассказки”. 19:00 – канцэрт беларускага барда Аляксандра Баля.

Мерапрыемствы ў Замку і Вільні на выходных 12-13 красавіка: ёга, экскурсіі, канцэрты і падтрымка

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтых выходных у Замку і ў Вільні: Субота, 12 красавіка10:30 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.11:00 – незвычайны шпацыр “Her-story альбо Жанчыны Вільні”.12:00 – экскурсія-эдукацыя для дзяцей і бацькоў ў Нацыянальнай галерэі Літвы ў Вільні.16:00 – творчы вечар Дзяніса Дудзінскага. “Рассказки”.19:00 – канцэрт беларускага барда Аляксандра […]

11 красавіка — дзень памяці ахвяраў тэракту ў мінскім метро 14 гадоў таму

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

11 красавіка — дзень памяці ахвяраў тэракту ў мінскім метро. 14 гадоў таму выбух на станцыі “Кастрычніцкая” забраў жыцці 15 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Гэтая трагедыя ўразіла ўсю краіну. Для многіх беларусаў тэракт стаў не толькі асабістай трагедыяй, але і сымбалем цынізму рэжыму. Афіцыйная версія падзей — суцэльны шэраг несастыковак, імклівае “знаходжанне” вінаватых — выклікае […]

Прэзентацыя праграмы «Беларусазнаўства» і дыскусія ў Вільні 14 красавіка 2025

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Інстытут беларускае мовы і Таварыства Беларускай Культуры ў Літве Запрашаюць на прэзентацыю праграмы „Беларусазнаўства“ і дыскусію па тэме. Сустрэча будзе цікавая і тым, хто хацеў бы прайсці падобны курс, і тым, хто хацеў бы яго выкладаць.Веды пра краіну і народ — важны фон для вывучэнні мовы. Незалежныя даследчыкі пры падтрымцы Central Project Management Agency (CPVA) […]

Сёння дзень нараджэння нашага цудоўнага сябра і таленавітага музыканта

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Яшчэ паспеў! Сёння дзень нараджэння ў нашага цудоўнага сябра, чалавека, якога мы палюбілі ўсёй душой, калі ён яшчэ прыехаў з лагера для бежанцаў, каб прывесці ў парадак наш склад. Чалавека, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну, добры, шчыры… і, як аказалася, таленавіты музыкант, закаханы… у Рок!)