Сябры, а пачытайце пра цікавую ініцыятыву (правераную, але мы ўсё ж раім карыстацца для сувязі тэлег…

Сябры, а пачытайце пра цікавую ініцыятыву (правераную, але мы ўсё ж раім карыстацца для сувязі тэлеграмам).

Побач з тваім домам пабудавалі завод, вытворчасць якога псуе паветра?
У горадзе ўсё менш і менш паркаў, і ты не ведаеш, што з гэтым рабіць?
Хочаш паўдзельнічаць у грамадскіх абмеркаваннях, але не ведаеш як?

“Зялёны тэлефон” — гэта бясплатная кансультацыя па вырашэнні тваёй экалагічнай праблемы ад дасведчаных аператараў і аператарак. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот, як арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.

Як звярнуцца на інфалінію? Абяры адзін са спосабаў:

Патэлефануй на нумар +375 29 1702670
Патэлефануй ці напішы ў месенджарах Viber ці Telegram +375 29 1702670
Напішы на e-mail: [email protected]
Напішы ў тэлеграме @green_phone_help
Напішы ў Інстаграме, УКантакце, Фэйсбуку, Аднакласніках

Цяпер у Зялёнага тэлефона таксама ёсць свой сайт: https://greenphone.help.

Мы на сувязі па вырашэнні экалагічных праблем!
Распавядзі сваім сябрам і суседзям.