​​71-гадовага Васіля Дземідовіча, самага пажылога беларускага “тэрарыста”, збіраюцца “судзіць” у пят…

​​71-гадовага Васіля Дземідовіча, самага пажылога беларускага “тэрарыста”, збіраюцца “судзіць” у пяты раз. Чацвёрты “суд” над ім яшчэ не скончыўся.

Адкуль такая нянавісць да звычайнага чалавека, пенсіянера? Здаецца, не палітык, не блогер, не актывіст. Але паглядзіце на абвінавачванні: кожны раз яго “судзяць” за “абразу прадстаўнікоў улады”.

Што, пацучкі, такія ўсе моцныя і трымаючыя пад кантролем народ, непрыемна, калі прадстаўнік народа шчыра кажа, што ён пра вас думае? А можа, спадар Васіль яшчэ і выказаў меркаванне, што вас чакае? Але гэта не абразы і не тэрарызм, таварышы пацукі, гэта думкі беларусаў.

Гэта думкі прадавачак у магазінах, мэнэджараў у банках, лекараў, таксістаў, кур’ераў, – усіх, хто бачыць вашу форму ці пасведчанне. Вашыя суседзі, настаўнікі вашых дзяцей – усе думаюць пра вас аднолькава. Не ўсе маюць мужнасць сказаць, але вы адчуваеце нашу маўклівую нянавісць кожны дзень.

Вы і самі ненавідзіце адзін аднаго, так, таварыш маёр? Таму і вар’яцееце.

Не падабаецца? Нічога. Аднойчы агульнае маўчанне скончыцца, і гэта вам спадабаецца яшчэ менш.

Свабоду нязломнаму Васілю Дземідовічу!
Жыве Беларусь!