Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Чалавек прыехаў у Беларусь, выйшаў з турмы і зноў апынуўся за кратамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Чалавек прыехаў у Беларусь і апынуўся за кратамі. Чалавек прыехаў у Беларусь пасля звароту ў камісію па вяртанні і таксама апынуўся за кратамі. Чалавек выйшаў з турмы і праз месяц зноў апынуўся за кратамі. Гэта Беларусь, у нас тут усе навіны такія. І на фоне гэтых навін часам узнімаецца старая тэма: давайце весці перамовы з […]

Лагодны хатні пацучок шукае новага гаспадара, бо былы перастаў любіць і карміць

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Файны лагодны хатні пацучок шукае новага гаспадара. Бо былы перастаў любіць і карміць. Не кусаецца (амаль ніколі), непатрабавальны ў быце (для шчасця дастаткова два-тры палацы), а галоўнае: пацукі – надзвычай верныя істоты (уцякаюць толькі з танучага карабля)! Бедная жывёлінка шукае новы дом па ўсім свеце . Нажаль, ні ў ААЭ, ні ў Кітаі, ні ў […]

Свіслацкую гімназію імя Кастуся Каліноўскага перайменавалі на гонар Праскоўі Васіленка

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Свіслацкую гімназію, што насіла імя Кастуся Каліноўскага, перайменавалі. Патаемна. У ціхую змянілі назву ў дакументах і прыбралі бюст Каліноўскага са школьнага музея. Зараз гімназія названа ў гонар Праскоўі Васіленка, савецкай падпольшчыцы, забітай гітлераўцамі падчас другой сусветнай вайны. Бо “Каліноўскі не такі папулярны, і ўвогуле, у нас у прыярытэце героі ВАВ!” Кастусь не ў прыярытэце, не. […]

Адкрыццё Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Менску 8 снежня 1991 года

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Адкрыццё Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Менск, 8 снежня 1991 года. Адкрыццё было прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння паэта. Дырэктарам быў Алесь Бяляцкі. Пару гадоў пазней, ужо ў 1996 годзе, частка супрацоўнікаў музею пачала дапамагаць арыштаваным палітычным актывістам і іх сваякам. Так узнік праваабарончы цэнтр “Вясна”.

9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч. Узгадаем яго верш «Пагоня»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

9 снежня 1891 г нарадзіўся Максім Багдановіч. Давайце сёння ўзгадаем яго верш, які аднойчы, хто ведае, можа стаць гімнам вольнай Беларусі. Пагоня 1916 Толькі ў сэрцы трывожным пачуюЗа краіну радзімую жах, –Ўспомню Вострую Браму святуюІ ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, –Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…Старадаўняй Літоўскай ПагоніНе разбіць, не спыніць, не стрымаць. У […]

8 снежня 1991 году абрынуўся Савецкі Саюз: праз 32 гады беларусаў ізноў цягнуць у “турму народаў”

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Забытая, але грандыёзная падзея: 8 снежня 1991 году абрынуўся савецкі саюз. Праз 32 гады беларусаў ізноў цягнуць у “турму народаў”. Але і тады “тысячы працоўных і сялян”  патрабавалі “стабільнасці”, а на рэферэндуме “адзінагалосна” падтрымалі імперыю. А ўжо праз некалькі дзён яе не стала. Са святам, сябры! Не губляйце надзею!Жыве Беларусь!

Колькасць экстрэмістаў і экстрэмісцкіх фарміраванняў у Беларусі стабільна расце, сцвярджаюць аўтары

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

А вось кажуць, у Беларусі няма стабільнага росту. Хлусня! Колькасць экстрэмістаў у нас стабільна расце. І не проста экстрэмістаў, а экстрэмісцкіх фарміраванняў. Раённыя чаты? Незалежная прэса? Праваабаронцы? Мала, трэба яшчэ! Дарэчы, большасць з “фарміраванняў” гэтых існавалі шмат гадоў перад вачыма таварыша маёра, і толькі зараз атрымалі ганаровы статус. Ну нашто гэтыя паўмеры? Навошта марнаваць час […]

Ігар Неміровіч асуджаны на год калоніі за абразу Лукашэнкі ў судзе Маскоўскага раёна Брэста

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Берасцеец звярнуўся ў камісію па вяртанні — яго асудзілі наўпрост у СІЗА У судзе Маскоўскага раёна Брэста да аднаго года калоніі паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча. Справу за фота з «абразлівым надпісам» у Instagram разглядалі наўпрост у берасцейскім СІЗА. Пры гэтым, у пастанове суда адзначана, што працэс «праходзіў […]

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра і падтрымка беларускіх палітвязняў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Сёння ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра Значную ролю валанцёрства і салідарнасць адыгралі ў Беларусі ў 2020 годзе, аднак дзейнасць добраахвотнікаў на карысць беларусаў працягваецца і дагэтуль. Сёння кожны беларус па-свойму валанцёр — людзі збіраюць перадачы і пасылкі палітвязням, арганізуюць вечары сумеснага падпісання паштовак, набываюць падарункі для дзетак вязняў. За кратамі таксама знаходзяцца і […]

Святлана Ціханоўская выступіць на слуханнях па Беларусі ў Кангрэсе ЗША 5 снежня

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская ў Кангрэсе ЗША: слуханні па Беларусі і адказы на пытанні ў жывым эфіры Сёння, 5 снежня, у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША адбудуцца слуханні па Беларусі. На іх з прамовай выступіць беларуская лідарка, а таксама адкажа на пытанні амерыканскіх кангрэсменаў. Галоўныя тэмы слуханняў: палітыка ЗША па Беларусі; […]