Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

2 лютага 1838 года нарадзіўся нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі з актуальнымі цытатамі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

2 лютага 1838 г нарадзіўся наш нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. Мы падрыхтавалі ўлёткі з яго цытатамі, якія па-ранейшаму актуальныя. Файлы для друку тут.

76-гадовы Барыс Хамайда расказвае пра сваё затрыманне і суд у Віцебску

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

«Суддзя пытаецца ў міліцыянта, чаму надзелі кайданкі — той прыглушаным голасам адказвае: “Он политический”». 76-гадовы Барыс Хамайда пра сваё затрыманне і суд Нагадаем, пра затрыманне вядомага віцебскага дэмакратычнага актывіста стала вядома 23 студзеня. Праз 2 дні Барыса адпусцілі дадому да суда, які адбудзецца 2 лютага.

Яўгенія Янішчыц пра беларускую мову: яна жывая, непаўторная і патрабуе смеласці

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Яўгенія ЯнішчыцМова Чую тваю жаўруковую музыкуЎ скошаных травах мурожных,Мова! Як сонца маё       беларускае,Ты свецішся словам кожным.Цябе і заворвалі, і закопвалі.I ўсё ж нашы продкі праз гораДанеслі да нас цябе,       родную, цёплую,Жывую і непаўторную.I калі ты мяне толькі паклічаш,Памру за цябе без енку.Нашу я любоў да цябе       вялікуюУ сэрцы сваім маленькім. 26 студзеня 1990 г беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. […]

Праваабаронцы ведаюць пра 165 затрыманых у аблаве КДБ за апошнія дні, рэальна іх больш

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

​​Сотні чалавек трапілі пад аблаву кдб у апошнія дні (праваабаронцы ведаюць пра 165, зразумела, што ў рэальнасці іх у разы больш). Красаўцы шукалі, ці не дапамагаў людзям хто прадуктамі. Ну, музычнае экстрэмісцкае фарміраванне ў нас ёсць, чаму б не быць і прадуктоваму? Цяжка ўзняць градус абсурду і вар’яцтва? Пацукі спраўляюцца. Цяжка ўзняць градус нашай нянавісці? […]

Беларусы правялі пікет у Варшаве з патрабаваннем вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Беларусы зладзілі пікет каля Міністэрства замежных справаў у Варшаве з заклікам да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. ” У МЗС Польшчы прынялі петыцыю на імя міністра Радаслава Сікорскага з патрабаваннямі прыняць больш жорсткія меры да рэжыму Лукашэнкі і запатрабаваць неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных. У якасці крайняй меры часова спыніць рух грузавых цягнікоў з Беларусі, таксама […]

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак па справе аб дробным хуліганстве ў Мінску

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутакНагадаем, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі ўчора, 23 студзеня, падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ. Па інфармацыі праваабаронцаў, сёння над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.

Падчас масавага «хапуна» затрымалі і правялі ператрусы мінімум 60 чалавек па ўсёй краіне

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна» Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Вядома, што прыходзілі да людзей па ўсёй краіне. Адзначым, што затрыманні і ператрусы працягваюцца дагэтуль. Як мы пісалі раней, у пастановах супрацоўнікаў КДБ фігуруюць артыкулы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і «ўдзел у […]

Роўна 10 год таму ў Кіеве быў забіты беларускі актывіст Еўрамайдана Міхаіл Жызнеўскі

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Роўна 10 год таму ў Кіеве быў забіты беларускі актывіст Еўрамайдана Міхаіл Жызнеўскі Зрабілі для вас падборку тэкстаў, што выходзілі на Budzma, пра героя Нябеснай сотні з Гомеля Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах Паэт Сяргей Прылуцкі: Украіна змагаецца і за сябе, і за ўсіх, хто побач з ёй Беларусь […]

22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне Кастуся Каліноўскага

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг., вядомае ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі. Адным з кіраўнікоў паўстання на Літве быў Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі, якія ў сваім запавеце “Лісты з-пад шыбеніцы” пісаў: Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali […]

Уладзімір Караткевіч. «Прарок» — маналог Кастуся з п’есы «Кастусь Каліноўскі»

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Уладзімір Караткевіч. Прарок (маналог Кастуся з п’есы “Кастусь Каліноўскі”) Далёкія-далёкія дарогіПад хмарнай лебядзінай чарадой…Іду… Не веру ў д’ябла, ані ў бога.Былі б — дык не паднеслі б чары той:Пакутваць цяжка гневам і журбою,Ў пустыні марна да пяскоў гукацьЗа край, даўно адвучаны ад бою,Ад мовы, гонару і языка.І жыць, як тыя, што вось-вось сканалі,Але яшчэ не ўпалі […]