А памятаеце, дзе былі тады пацукі? Сядзелі па норах і не ведалі, як даць рады бел-чырвона-беламу мору. Пакуль не зразумелі, што на мяжы чакае загаду расейская армія, а пуцін будзе ўсімі сіламі падтрымліваць братэрскую дыктатуру.
З тых часоў шмат чаго змянілася, і кожны дзень пацукі імкнуцца даказаць: яны ўсіх перамаглі і ўсё кантралююць, а за іх спінамі стаіць моцны і непераможны “старэйшы брат”. А што ў працэсе згубілі незалежнасць, а краіну ператварылі ў нейкую альтэрнатыўную версію “днр”, толькі з самымі чыстымі вуліцамі, – гэта іх не хвалюе.
Вось толькі галоўны пацук зусім не падобны да пераможцы: жаліцца на здароў’е, разважае пра пенсію, заклікае да міру, чаргуе акты вымушанага гуманізму з актамі людаедства. І трасецца – кажуць, гэта ўзрост.
Але трасецца ён, бо разумее: няма каму больш абараняць яго тлустую тушку. Апошнія падзеі паказалі, які крохкі насамрэч яго сусвет. “Старэйшы брат” не ў стане абараніць нават сябе. І для зруйнавання чырвона-зялёнай стабільнасці не трэба трохсот джыпаў на мяжы. Хопіць трыццаці.
Жыве Беларусь!
Фота ад чытача (дзякуй!)