Святлана Ціханоўская пра вызваленне палітзняволеных«Я вельмі радая вызваленню шэрага палітвязняў. Я …

Святлана Ціханоўская пра вызваленне палітзняволеных

«Я вельмі радая вызваленню шэрага палітвязняў. Я радая, што сем’і нарэшце ўз’яднаюцца – і ў тых, хто не бачыў адно аднаго тыднямі, месяцамі і гадамі, нарэшце з’явіцца магчымасць абняцца і паразмаўляць.

Людзі выходзяць рознымі шляхамі, і для многіх гэта вельмі складаны шлях выканання ўмоваў, на якія цяжка ісці. Таму я заклікаю ўсіх, хто чуе мяне, не даваць аніякіх ацэнак гэтаму выбару. Мы не маем права казаць людзям, як менавіта яны павінны аказвацца на волі.

І я хачу сказаць кожнаму палітвязню: самае галоўнае – гэта вашая свабода і жыццё, і гэта ваш выбар, як вы прыйдзеце да гэтага. Ніхто не мае права вырашаць гэта за вас.

Рэальнасць такая, што затрыманні ў Беларусі працягваюцца – і колькасць палітвязняў расце. Больш за 1400 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі па палітычна матываваных справах. І ёсць тыя, хто прыме рашэнне не пагаджацца на ўмовы, а таксама тыя, каму іх ніколі не прапануюць. Таму мы працягнем быць іхнімі галасамі і рабіць усё, што ў нашых сілах, каб кожны з гэтых людзей як мага хутчэй апынуўся на волі».