У Бярозаўцы памерла маці палітвязьня Вітольда Ашурка Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады. У апошнія гады стан здароўя Алены Міронаўны пагоршыўся, ёй было цяжка хадзіць, у тым ліку наведваць магілу сына. https://smarturl.click/Xy8dz
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
25 траўня — Дзень памяці Максіма Багдановіча, выбітнага беларускага паэта і публіцыста
25 траўня – Дзень памяці Максіма Багдановіча. М. Багдановіч – бліскучы паэт, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык і гісторык, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Максімам Багдановічам нам стала далёка […]
Тры гады таму рэжым забіў Вітольда Ашурка, вязняў пазбаўляюць меддапамогі і свабоды
Тры гады таму рэжым забіў за кратамі Вітольда Ашурка. Нажаль, Вітольд не быў апошняй ахвярай, бо вязняў пазбаўляюць усяго: медычнай дапамогі, нармальнай ежы, перадач, адпачынку, лістоў. Людзі губляюць час, губляюць здароўе. Губляюць шанец развітацца з бабулямі і дзядулямі, ці з бацькамі. Губляюць магчымасць быць побач са сваімі маленькімі дзецьмі. Маладыя і прыгожыя губляюць маладосць і […]
Сёння дзень народзінаў Ігара Лосіка, палітвязня з сям’ёй і смі
Сёння дзень народзінаў Ігара Лосіка. У такія дні хочацца ўзгадваць поспехі і шчаслівыя моманты чалавека: як твітар з жартамі пра беларускую рэчаіснасць вырас у сапраўднае смі, а юнацкае каханне – у неверагондна моцную сям’ю. Але часцей узгадваюць, што Ігар і яго жонка Дар’я – палітвязні. Мы хацелі б пажадаць Ігару сіл, здароўя і свабоды. Мы […]
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы пятая за 9 месяцаў аблава з затрыманнямі
На шклозаводзе “Нёман”, што ў Бярозаўцы, адбылася ўжо пятая за апошнія дзевяць месяцаў аблава. Кожны раз – з затрыманнямі. Гэтая навіна, здаецца, патанула сярод іншых навін з нашай краіны для жыцця. Але. Уявіце. Маленькі горад, 10 тысяч чалавек. Адно прадпрыемства. І кожныя 2 месяцы затрыманні. Мянты, вядома ж, самі не з Бярозаўкі, едуць на паляванне […]
На Радаўніцу людзі ўшаноўваюць памяць продкаў на могілках і змагаюцца за гісторыю Беларусі
На Радаўніцу людзі прыходзяць на могілкі, каб узгадаць продкаў, родных і сяброў, што пайшлі з жыцця. Так сталася, што могілкі ў нашай культуры – гэта сімвал памяці і любові, а таксама пашаны для мінулага. Дзяржава не ведае ні любові, ні пашаны. Польскія пахаванні знішчаюцца па ўсёй краіне, крыжы ў Курапатах ламаюць “невядомыя” вандалы. Наш герой […]
Наталлю Крук судзяць за маршы і заклікі да санкцый у Беларусі
Наталлю Крук судзяць за маршы і заклікі да санкцый. Калі Наталлю затрымалі, пакаяльнае відэа з ёю паспрабаваў зрабіць азаронак. Але відэа не атрымалася – жанчына на ім проста сядзіць моўчкі. Ведаеце, азаронак – адзін з самых брыдкіх персанажаў пацучынага цырку. Няздатны і варты жалю нават па мерках прапагандыстаў, не ўмее нічога, не мае аніякай рэальнай […]
Беларусы за два тыдні сабралі 15 тысяч еўра для падтрымкі сям’і прапаведніка Сергія Мельянца
Беларусы за два тыдні назбіралі 15 тысяч еўра для падтрымкі шматдзетнай сям’і хрысціянскага прапаведніка Сергія МельянцаЧарговы натхняльны прыклад беларускай салідарнасці. https://nashaniva.com/342512 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Суполка беларускіх пенсіянерак патрабуе вызваліць палітвязняў і спыніць катаванні
Хто б мог падумаць, што пераможцы фашызму самі стануць падобныя да фашыстаў. Рэжым забівае і катуе людзей, губіць нашу краіну. Мы, суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”, патрабуем вызваліць усіх палітвязняў і даць людзям у Беларусі дыхаць! #МыРазам
Пакуль свет узгадваў загінулых, нашчадкі чэкістаў святкавалі і хавалі архівы
Пакуль у свеце ўзгадвалі мільёны загінулых, нашчадкі чэкістаў святкавалі. Пакуль у свеце расследвалі ваенныя злачынствы, нашчадкі чэкістаў хавалі архівы. Пакуль у свеце казалі “ніколі зноў”, нашчадкі чэкістаў адказвалі “можам паўтарыць”. І паўтарылі. Прапаганду нянавісці, масавыя забойствы, генацыд. Дадалі і тое, да чаго гітлер і нацысты не дадумаліся: скрадзеныя ўнітазы, партрэты “дзядоў” на палках і туалетны […]