Ноч расстраляных паэтаў. Юлі Таўбін, «Ты помніш» У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску был…

Ноч расстраляных паэтаў. Юлі Таўбін, «Ты помніш»

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – у тым ліку паэты, пісьменнікі, навукоўцы і грамадскія дзеячы. Гэтыя жахлівыя падзеі сталі сімвалам аднаго з самых трагічных перыядаў у гісторыі Беларусі.

Штогод беларусы арганізуюць імпрэзы і мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ахвяраў гэтай хвалі рэпрэсіяў.

З гэтай нагоды Святлана Ціханоўская запісала відэа, у якім прачытала верш Юлія Таўбіна «Ты помніш».