Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Святы Вацлаў як апякун чэшскага народа і сімвал чэшскай дзяржаўнасці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 28 верасня Каталіцкая Царква і большасць Праваслаўных Цэркваў ушаноўваюць св. Вацлава, які з’яўляецца апекуном чэшскага народа і адным з сімвалаў чэшскай дзяржаўнасці. Вацлаў – унук Баржывоя, першага хрысціянскага князя Чэхіі. Падчас праўлення ён заснаваў шмат новых храмаў, пабудаваў царкву святога Віта ў Празе. Ён асабіста працаваў на будаўніцтве гэтай царквы, дапамагаючы закладваць падмурак. Хрысціянская Царква […]

Святы Ніл Расанскі і візантыйская спадчына паўднёвай Італіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

27 верасня ўспамінаем св. Ніла Расанскага. Памятаць пра св. Ніла вельмі карысна, таму што ён з’яўляецца выразнікам цэлай эпохі – візантыйскай паўднёвай Італіі. Калі Італія з’яўляецца для вас крэпасцю рымскага каталіцтва і рэзідэнцыяй Папы, то карысна ведаць, што прыкладна паўтысячагоддзя паўднёвая Італія была тэрыторыяй Візантыі. Таму грэкі, уцякаючы ад іканаборства або ўварвання мусульман, накіроўваліся пераважна […]

Святы Вінцэнт дэ Поль пра малітву і дапамогу патрабуючаму

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі падчас малітвы трэба падаць лекі ці аказаць іншую дапамогу патрабуючаму, ідзіце спакойна, ахвяруючы Богу споўнены чын, як быццам вы трывалі на малітве. Няхай дух ваш не турбуецца і не дакарайце сябе за грэх, бо вы пакінулі малітву, каб выканаць паслугу для патрабуючага. Бог не забываецца, калі пакідаеце Яго дзеля Яго ж самога, гэта значыць, […]

Перастаўленьне сьвятога апостала і евангеліста Яна Багаслова

Грэка-католікі Беларусі #Царква

26 верасьня – Перастаўленьне сьвятога апостала і евангеліста Яна Багаслова Ён быў братам Якуба Старэйшага і сынам Забэдэя (Мк 15, 40 і Мц 27, 56). Да свайго прызначэньня ён быў рыбаком на Генісарэцкім возеры і быў пакліканы пасьля Сымона (Пятра) і Андрэя (Лк 5, 10). Ён быў у ліку вучняў Яна Хрысьціцеля, адным з “двух […]

Пыха нараджае падзел, а любоў з’яўляецца маці еднасці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Блукаюць авечкі Мае па ўсіх гарах і па кожным высокім пагорку, і па ўсёй зямлі рассеяліся авечкі Мае» (Езк. 34, 6). Што азначаюць словы «па ўсёй зямлі рассеяліся авечкі Мае»? Яны азначаюць людзей, прывязаных да ўсяго зямнога, азначаюць людзей, якія любяць і цэняць тое, што блішчыць звонку. Такія не хочуць паміраць, не хочуць, каб іх […]

Юры Матулевіч дазволіў езуітам заснаваць Усходнюю місію ў Альбярціне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 26 верасня 1924 г. віленскі біскуп блаславёны Юры Матулевіч дазволіў айцам езуітам заснаваць у Альбярціне пад Слонімам Усходнюю місію з навіцыятам, а некалькі месяцаў пазней вярнуў айцам базылянам касцёл у Тараканах на Палессі. Дзеянні Матулевіча апераджалі афіцыйны дазвол Апостальскага пасаду на ўнійную працу ў Віленскай дыяцэзіі. Праўда, не маючы такога дазволу, не мог ён арганізоўваць […]

Беларускі святар і навуковец Міхась Маскалік памёр у Гільдэсгайме

Грэка-католікі Беларусі #Царква

25 верасня 1965 г. у шпіталі Святога Бернарда ў Гільдэсгайме памёр беларускі святар і навуковец Міхась Маскалік (1903-1965). Вучыўся ў Віленскім універсітэце, берлінскай Вышэйшай тэхнічнай школе ў Шарлотэнбургу, мюнхенскім Калегіуме Св. Андрэя, заснавальнік «Саюза беларускіх студэнтаў у Германіі». Быў святаром у Вільні, здзяйсняў святарскія абавязкі сярод беларускіх і ўкраінскіх ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У […]

Грэка-каталіцкая парафія ў Антвэрпане адзначыла юбілейны фэст

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У нядзелю, 24 верасня 2023 г. грэка-каталіцкая парафія ў Антвэрпане (Бельгія) адзначыла Юбілейны Фэст з нагоды 400-годдзя мучаніцтва св. Язафата, 20-годдзя парафіі і 25-годдзя святарства а. Яна Майсейчыка. Святкаванне ўзначаліў біскуп Йоган Бонні, ардынарый Антвэрпэна. Да падзеі далучыліся вернікі і сябры з розных гарадоў і вёсак Бельгіі, Нямеччыны, Францыі, Англіі, Польшчы і Чэхіі, каталікі, праваслаўныя […]

Святы Кірыла Ерусалімскі пра дзявоцкасць і цялесную святасць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзевы маюць супольнасць з Дзевай Марыяй. Таму няхай адкідаюць усе непатрэбныя ўпрыгожанні, усе нячыстыя позіркі, усе няўважлівыя паводзіны, усялякі бляск вопраткі і прывабу пажадлівасці – духмяныя водары. А водарам для ўсіх іх няхай будзе пахучая, злучаная з добрымі справамі, малітва і цялесная святасць, каб Госпад, Які нарадзіўся ад Дзевы, як пра нас, мужчын, што захоўваюць […]

Айцец Фабіян Абрантовіч быў асуджаны да 10 гадоў лагераў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 23 верасня 1942 г. а. Фабіян Абрантовіч быў прызнаны вінаватым у змаганні з рэвалюцыйным рухам і нелегальным пераходзе мяжы і быў асуджаны да 10 гадоў лагераў. Да 1938 г. а. Фабіян узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі (1929—1938). У 1938 г. удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы ордэна марыянаў у Рыме, пасля чаго […]