Увечары 28 кастрычніка 2023 г. ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў.Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. Права голасу мелі 344 удзельнікі Сіноду, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
28 кастрычніка: Памяць св. Параскевы, ігумені Полацкай і заступніцы грэка-католікаў
28 кастрычніка: Памяць св. Параскевы, ігумені Полацкай. Параскева (або Параскевія, Параскавія, Пракседа – на лац.) – князёўна полацкая, святая. =Грунтуючыся на літоўскім летапісе Быхаўца і іншых сведчаннях, гісторыкі прызнаюць, што Параскева – дачка полацкага князя Рагвольда-Васілія, ігуменя Спаса-Праабражэнскага манастыра ў Полацк – каля 7 гадоў жыла ў Рыме, «Богу служа», там жа ўмершая 12 лістапада […]
27 кастрычніка 2023 — Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру па закліку Папы Францішка
27 кастрычніка 2023 – Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру.ЗВАРОТ Каталіцкіх біскупаў Беларусі Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!Святы Айцец ФРАНЦІШАК прапануе правесці ў пятніцу 27 кастрычніка Дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да […]
26 кастрычніка 1693 г. памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
26 кастрычніка 1693 г. у Супраслі памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1635—1693). Быў выдатным прапаведнікам, не толькі аказваў уплыў на народныя масы, але і пераконваў адукаваных людзей. К. Жахоўскага любіў слухаць кароль Ян Сабескі. На выбарчым сойме ў Варшаве ледзь не загінуў ад рукі шляхціца, які напаў на яго і […]
Папа Францішак прызначыў Ёну Максіма новым першаерархам Славацкай грэка-каталіцкай царквы
НОВЫ ПЕРШАЕРАРХ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў сёння (26.10.2023) Архіепіскапам Мітрапалітам Прэшаўскім пачэснага ераманаха Ёну (Максіма), ігумена Студыцкай Лаўры Унева (Украіна). Уладыка Ёна (Jozef Maksim) нарадзіўся ў Левачы (Славакія) 21 лістапада 1974 г. Вучыўся на грэка-каталіцкім тэалагічным факультэце ў Прэшаве і 11 ліпеня 1998 г. быў рукапакладзены ў святары. У 2017 г. […]
Святога Змітра шанавалі славяне яшчэ да прыняцця хрысціянства і ў Салоніках
Святога Змітра шанавалі славяне з часоў яшчэ да прыняцця хрысціянства. Салонікі – адзін з бліжэйшых да Балгарыі і Македоніі грэчаскіх гарадоў, і таму славяне ведалі і маглі на свае вочы бачыць, як там шануюць св. Змітра. З горада Салонікі паходзяць стваральнікі першай славянскай азбукі – святыя Кірыла і Мятод. У жыцці Кірылы і Мятода сказана, […]
26 кастрычніка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць велікамучаніка Змітра Салунскага
26 кастрычніка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць велікамучаніка Змітра Салунскага, які загінуў пакутніцкай смерцю ў г. Салонікі ў пач. IV ст. Месца, дзе быў пахаваны мучанік, стала шанавацца ў хрысціян, і ўжо да сяр. IV ст. пра яго распаўсюдзілася слава як пра цудатворнае. Сярод гараджан распаўсюдзілася думка, што менавіта прысутнасць св. Змітра ў горадзе дазволіла адбіць […]
26 кастрычніка ў візантыйскім календары ўспамінаецца святы Зміцер Салунскі, мучанік і святар
26 кастрычніка – у візантыйскім календары ўспамінаецца Зміцер Салунскі (грэч. Δημήτριος της Θεσσαλονίκης, царк-слав. Дмитрий Солу́нский). =Нарадзіўся ў Салоніках каля 270, памёр у 306 — мучанік, святы Каталіцкай, Праваслаўнай, Армянскай і Копцкай Цэркваў. =З ранняга ўзросту ён дасягнуў высокага становішча ў рымскай арміі. Аднак, нягледзячы на сваю пасаду, ён заставаўся верным сваёй хрысціянскай веры, нават […]
Расклад богаслужэнняў у парафіях Цэнтральнага дэканата Грэка-каталіцкай Царквы Беларусі
Расклад богаслужэнняў у парафіях Цэнтральнага дэканата• МАЛАДЭЧНА. Парафія Хрыста ЧалавекалюбцыАдрас: вул. Віленская, 44Субота17.00 — Боская Літургія • МІНСК. Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі а. Яўген Усошын, маб. тэл. (+375-29) 312-28-26Адрас: зав. Снежны, 7 (ст. метро “Маладзёжная”, прыпынак трал. № 7, 9 “Белпласт”).https://sniezhny.com/Серада18.30 — Боская ЛітургіяСубота10.00 — Боская Літургія (за памерлых)ПаніхідаНядзеля10.00 — Боская Літургія • МІНСК. […]
Расклад богаслужэнняў у парафіях Усходняга дэканата Віцебска, Воршы, Гомеля, Магілёва і Полацка
Расклад богаслужэнняў у парафіях Усходняга дэканата• ВІЦЕБСК. Парафія Уваскрасення Хрыстовага; Парафія Хрыста Збаўцыа. Аляксей Варанко Адрас: вул. 2-я Войкава, 6а. Тэл. (8-0212) 36-18-33.Нядзеля: 10.00 – Боская Літургія • ВОРША. Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцыа. Аляксей ВаранкоБогаслужэнні адбываюцца ў касцёле св. Язэпа штонядзелі а 14:00 (вул. Савецкая, 6). • ГОМЕЛЬ. Парафія Трох свяціцеляўа. Васіль Ягораў, маб. тэл. […]