https://catholic.by/3/news/announcements/16971-rukh-suzhenskiya-sustrechy-zaprashae-suzhonkau-dukhounykh-i-kansekravanykh-asobau-na-velikaposnyya-rekalektsyi-u-baranavichy Рух «Сужэнскія Сустрэчы» запрашае сужонкаў, духоўных і кансэкраваных асобаў на велікапосныя рэкалекцыі ў Баранавічы 1–3 сакавiка ў Доме Святой Тройцы ў Баранавічах адбудуцца рэкалекцыі для сужонкаў, а таксама для духоўных і кансэкраваных асобаў ад руху «Сужэнскія Сустрэчы».
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Сучасны свет і чалавек: выклікі, разлады і надзея ў святле вучэння Царквы
Сённяшні свет паказвае сябе адначасова магутным і слабым, здольным да найлепшага і найгоршага, у той час як перад ім распасціраецца шлях да свабоды і няволі, да прагрэсу і рэгрэсу, да братэрства і нянавісці. Больш за тое, чалавек пачынае ўсведамляць, што абавязаны належна кіраваць сіламі, якія сам стварыў і якія могуць прыгнятаць яго або служыць яму. […]
Св. Пётр — скала і кіраўнік Царквы Хрыста з асаблівай уладай ад Бога
Царква Хрыста абапіраецца на веры ПятраАдзін толькі Пётр быў абраны з усяго свету, каб стаць на чале ўсіх пакліканых народаў, усіх Апосталаў і айцоў Царквы. Хоць сярод народу Божага шмат святароў і шмат пастыраў, аднак усімі імі, уласна кажучы, кіруе св. Пётр пад найвышэйшай уладаю Хрыста. Умілаваныя, Бог паводле сваё велічы даў гэтаму мужу вялікі […]
У Росіцы адбыліся ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў з удзелам біскупа Буткевіча
https://catholic.by/3/news/belarus/16945-zimovyya-urachystastsi-pamyats-pra-blagasla-ljonykh-muchanika-maryyana-abylisya-rositsy-z-udzelam-biskupa-butkevicha Зімовыя ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў абыліся ў Росіцы з удзелам біскупа Буткевіча 17 лютага ў Росіцы (Віцебская дыяцэзія, Верхнядзвінскі раён) адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці ў памяць пра благаслаўлёных мучанікаў марыянаў: ксяндза Юрыю Кашыру і ксяндза Антонія Ляшчэвіча.
Малітва — жаданне да Бога і невымоўная любоў, выкліканая Божай ласкай
Малітва – гэта жаданне, скіраванае да Бога; гэта невымоўная любоў, што паходзіць не ад чалавека, але выклікана Божай ласкай, пра якую кажа Апостал: «Мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі» (пар. Рым 8, 26b). Калі Бог адорвае некага такой малітвай, той мае неад’емнае багацце і нябесны спажытак, […]
У Менску адбылася малітоўная сустрэча сьвятароў і біскупаў візантыйскага і лацінскага абрадаў
У Менску адбылася малітоўная сустрэча сьвятароў і біскупаў візантыйскага і лацінскага абрадаў, падчас якой Апостальскі нунцый асьвяціў ікону сьв. Кірылы і Мятода і павіншаваў Апостальскага Адміністратара грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека) з 75-гадовым юбілеем і ўручыў яму папскі медаль і ружанец як знак блізкасьці Сьвятога Айца Францішка.https://catholic.by/3/news/belarus/16933-perad-svyatam-svyatykh-kiryla-i-myatoda-minsku-adbylasya-supolnaya-malitva-z-udzelam-biskupa-i-svyataro-latsinskaga-i-vizantyjskaga-abrada Перад святам святых Кірыла і Мятода ў Мінску […]
Пасхальныя святы ў Царкве: прабачэнне грахоў і заклік да духоўнага ўдасканалення
Уласцівасцю пасхальных святаў з’яўляецца тое, што ўся Царква цешыцца прабачэннем грахоў, якое ахоплівае не толькі тых, хто нанова нараджаецца праз хрост, але і ўсіх, хто ўжо даўно ўваходзіць у лік усыноўленых дзяцей Божых. Хоць гэтая купель адраджэння робіць людзей новымі, аднак усім нам кожны дзень трэба ачышчацца ад іржы смяротнасці. Духоўнае ўдасканаленне не мае межаў, […]
Госпад даваў магчымасць раскаяцца кожнаму пакаленню і вярнуцца да Яго міласэрнасці
Пройдземся па ўсіх этапах гісторыі і зразумейма, што ў кожным пакаленні Госпад даваў магчымасць раскаяцца тым, хто хацеў да Яго вярнуцца. Вестуном пакаяння быў Ной, а тыя, хто яго паслухаў, былі ўратаваныя. Ёна прадказваў жыхарам Нінівы згубу, аднак яны, каючыся ў грахах, уміласцівілі Бога малітвамі і атрымалі збаўленне, хоць былі далёка ад Бога. Пра пакаянне […]
У Рыме адзначылі 1155 гадоў з дня смерці св. Кірыла Салунскага ў базыліцы св. Клімента
1155 ГАДОЎ АД ПЕРАСТАЎЛЕННЯ СВ. КІРЫЛА САЛУНСКАГА У панядзелак, 12 лютага 2024 г., у базыліцы св. Клімента ў Рыме адзначалася свята святых братоў Кірыла і Мятода, Апосталаў Славянаў і Сузаступнікаў Еўропы. Паводле традыцыі гэтую ўрачыстасць – Перастаўленне св. Кірыла, магіла якога знаходзіцца ў крыпце базылікі – арганізуюць па чарзе папскія славянскія інстытуты ў Рыме (харвацкі, […]
12 лютага ў грэка-католікаў пачаўся Вялікі пост з чытаннем пакаяннага канона Андрэя Крыцкага
12 лютага ў грэка-католікаў пачаўся Вялікі пост. На працягу першых чатырох дзён у царкве падчас павячэрніцы чытаецца Вялікі пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага. Вернікі, якія ня маюць магчымасьці ў гэтыя першыя дні Вялікага посту быць у царкве, могуць чытаць пакаянны канон дома, у прыватным парадку. Гэтым канонам вернікі могуць маліцца прыватна і ў іншыя дні […]