Сёння на золку ўранніСонейка промнямі йграеЖаўранкам звоніць світанне:Сёння Хрыстос уваскрасае!Шчасц…

Сёння на золку ўранні
Сонейка промнямі йграе
Жаўранкам звоніць світанне:
Сёння Хрыстос уваскрасае!

Шчасця вам, людзі, і Хлеба, –
Божая пташка спявае, –
Чыстага мірнага Неба –
Сёння Хрыстос уваскрасае!

Вашы грахі дараваны!..
Хоць і адкуплены ў скрусе,
Але не гояцца раны…
Прыйдзі, уваскрэсні, Ісусе!

Уваскрэсні, прыйдзі, Ісусе!
Дай Каіну розум, Хрыстосе,
У роспачы ён і спакусе –
Заблытаўся ў шматгалоссі!

Абарані, Святы Божа,
Народ свой ад ліхалецця!
Хто, як не Ты, дапаможа
Старым, кабетам і дзецям?!

Сонейка промніцца, йграе,
Стазвон навакольна панёс :
“Са Святам вас, людзі, вітаем –
ІСУСЕ ХРЫСТОСЕ ЎВАСКРОС!

(МАРЫНА ВЛАДА- ВЕРАСЕНЬ)