У сувязі з пашырэннем, палкавое БПЛА ім. Мікіты Крыўцова змяняе назву на Тактычная група Крыўцова У бягучы момант Тактычная група Крыўцова мае:• аддзяленне аэравыведкі і карэкціроўкі• аддзяленне FPV• аддзяленне «крылаў» і дальняй выведкі• аддзяленне мінамётных разлікаў Група паспяхова выконвае баявыя задачы на самых гарачых участках фронту і зʼяўляецца адным з самых эфектыўных падраздзяленняў Палка Каліноўскага […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Полк Каліноўскага асуджае расейскую атаку на Кіеў і выказвае спачуванні сем’ям загінулых
Часам можна пачуць, што «гэта не нашая вайна» альбо «я не народжаны для вайны» з боку мужчынаў беларускай дыяспары Ці гэта вайна дзетак, якія праходзілі лекаванне ў «Охматдит»? Ці для вайны ў ім нараджалі немаўлятаў матулі? Рытарычныя пытанні. «Гэта не нашая вайна» для таго, у каго няма сэрца. А мы тут. І мы будзем помсціць. […]
FPV Баец «Шмель» асвоіў працу на БПЛА і ўдзельнічае ў штурме на сектары Палка імя Кастуся Каліноўскага
Бачым пачатак штурму – працуе FPV Баец з пазыўнем “Шмель” асвоіў працу на БПЛА, “крылах” і беспілотных авіякомплексах. Пабываў ва ўсіх гарачых кропках і спыняцца не збіраецца. Расказвае, як будуецца работа на сектары і як байцы выбіраюць зброю для апрацоўкі па мэтам. Глядзець на YouTube Калі і вы хочаце далучыцца да каманды БПЛА Палка імя […]
У Ровенскай вобласці з’явіцца вуліца ў гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага
Ва Ўкраіне з’явіцца чарговая вуліца ў гонар беларускіх добраахвотнікаў. А менавіта – у гонар Міраслава Лазоўскага. З такой прапановай Полк Каліноўскага напісаў хадайніцтва ў Ровенскую адміністрацыю. Аднак мы нават не чакалі, што рашэньне прымуць так хутка. Міраслаў Лазоўскі быў адным з заснавальнікаў “Белага легіёна” ў Беларусі ў 1990-я, папулярызатарам беларускай культуры. Ваяваў у складзе палка […]
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў: магчымыя прычыны і наступствы
У Беларусі часткова вызвалілі палітвязняў – што далей? Праз закрытасць і непразрыстасць рэжыму незразумела, што менавіта сталася нагодай для «адлігі»: ціск з боку Польшчы і Кітая, падрыхтоўка да дыялогу з Трампам ці прызначэнне Наталлі Пяткевіч кіраўніцай адміністрацыі «прэзідэнта». Таксама незразумела, будзе гэта разавай акцыяй, ці стане тэндэнцыяй. У любым выпадку зараз – гэта гульня рэжыму […]
Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі: лепш бачыць на ўласныя вочы
Справаздача – гэта добра, але яшчэ цікавей гэта бачыць на ўласныя вочы. Мінус бліндаж з асвабадзіцелямі.
Падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова паказвае вынікі «Народнага дрона» ў рэальным часе
«Народны дрон» знішчае ворага!Спецыяльна для тых, хто пералічыў грошы на 100 FPV, падраздзяленне ім. Мікіты Крыўцова распачалі наглядную справаздачу. Цяпер вы амаль у рэальным часе можаце назіраць, як расце карысць ад вашай падтрымкі Палка. Дзякуй, што з намі! Нагадаем, што трывае збор на Валькірыю для БПЛА ім Мікіты Крыўцова. На польскі рахунак: 83 1160 2202 […]
Лісічанск 26 чэрвеня 2022: Расійская бранятэхніка спрабуе адрэзаць шлях адступлення ЗСУ
Лісічанск. 26 чэрвеня 2022 года. Расійская бранятэхніка спрабуе адрэзаць апошні шлях для адступлення ЗСУ з горада. На яе шляху даюць бой ваяры Палка імя Каліноўскага. Тады Полк пацярпеў найбольшыя страты за ўсю гісторыю вайны. Загінулі: Іван “Брэст” Марчук, камандзір батальёна “Волат” палка Каліноўскага Васіль “Атам” Грудовік, баец батальёна “Волат” Вадзім “Папік” Шатроў, баец батальёна “Волат” […]
Жыхары ўкраінскага горада ўшанавалі героя Беларусі падчас развітання
Кожны ваяр – гэта частка свабоднай Беларусі. Таму мы так глыбока перажываем страту кожнага. Пад час развітання жыхары ўкраінскага горада ўставалі на калені ў знак пашаны герою. Для нас ён назаўжды ў шыхце. Героі не паміраюць.
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад загінуўшым героем
Сцягі прыспушчаны, прысутныя ўсталі на калена перад героем, гучаць стрэлы ў неба тройчы. Так мы сёння развіталіся з пабрацімам, загінуўшым за вольны беларускі народ. Мы не гаворым “правялі ў апошні шлях”. Мы гаворым “ён назаўжды ў шыхце”. Героі не паміраюць! Жыве!